Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Mouvement de Valse viennoise - Un peu plus modéré - 1 Mouvement - Assez animé
Расклад Падкасты
Мараніцкі архіепіскап Трыпалі Юсэф Суэйф Мараніцкі архіепіскап Трыпалі Юсэф Суэйф  

Мараніцкі іерарх: Ліван не можа стаць бокам канфлікту

Мараніцкі архіепіскап Трыпалі Юсэф Суэйф перасцярог ад распаўсюджвання ваенных дзеянняў паміж Ізраілем і палесцінскім ХАМАС на Ліван.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Наша краіна з усімі яе крызісамі не змагла б гэтага вытрымаць”, - сказаў іерарх у інтэрв’ю каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву KNA 17 кастрычніка 2023 года. Ліванскі іерарх знаходзіцца ў Кёльне ў сувязі з Місійнай нядзеляй, якая адзначаецца ва ўсім свеце 22 кастрычніка. Сёлета краінамі-партнёрамі каталіцкай ініцыятывы Missio ў Германіі з’яўляюцца Ліван, Сірыя і Егіпет.

У апошні час паступаюць паведамленні аб баях паміж ізраільскай арміяй і ліванскай Хезбалой у раёне ізраільска-ліванскай мяжы. Архіепіскап выказаў спадзяванне на тое, што групоўка не будзе весці далейшых дзеянняў у рамках канфлікту. “Гэта пасланне, якое Касцёл і грамадзянская супольнасць настойліва накіроўваюць Хезбале”, - падкрэсліў суразмоўца нямецкага агенцтва.

У той жа час архіепіскап Трыпалі лічыць неабходным, каб бакі ізраільска-палесцінскага канфлікту зноў селі за стол перамоў: “міжнародная супольнасць павінна падтрымаць рашэнне аб дзвюх дзяржавах”.

Па словах мараніцкага іерарха, Ліван знаходзіцца пад пагрозай эканамічнага краху з прычыны масавага прыбыцця ўцекачоў. “Гаворка ідзе пра мільёны бежанцаў, якія атрымліваюць не толькі міжнародную, але і дзяржаўную падтрымку. Але Ліван проста не можа сабе гэтага дазволіць”, - лічыць ён.

Паводле звестак ААН, у цяперашні час у Ліване толькі афіцыйна зарэгістравана больш за 817 тысяч уцекачоў, большасць з якіх паходзяць з Сірыі. Гэта робіць Ліван у працэнтах ад агульнай колькасці насельніцтва (прыкладна 6,8 мільёна) краінай, якая прыняла найбольшую колькасць бежанцаў у свеце.

Людзей з Сірыі “заўсёды прымалі з распасцёртымі абдымкамі” і добра інтэгравалі ў супольнасць, падкрэсліў мараніцкі іерарх. Тым не менш ён лічыць, што “павінен прыйсці час, калі яны змогуць вярнуцца ў сваю краіну”. Пры неабходнасці на сірыйскай тэрыторыі павінны быць створаны ахоўныя зоны. “Мы просім міжнародную супольнасць гарантаваць гэта бяспечнае вяртанне”, - сказаў арцыбіскуп Суэйф.

Іерарх падкрэсліў, што Ліван зараз перажывае глыбокі крызіс, як палітычны, так і эканамічны. “Людзі жывуць бедна, некалі моцнага сярэдняга класа ўжо не існуе”. Больш за год няма дзейнага ўрада, што не дае магчымасці вярнуць давер сусветнай супольнасці. Паводле яго пераканання, без міжнароднай дапамогі краіну выратаваць не ўдасца.
 

20 кастрычніка 2023, 11:15
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930