Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
 Кардынал Клаўдыё Гуджэроці падчас кансісторыя 30 верасня 2023 года Кардынал Клаўдыё Гуджэроці падчас кансісторыя 30 верасня 2023 года  (ANSA)

Гуджэроці пра Карабах: мы станем сведкамі соцень такіх сітуацый

Амаль усе Усходнія Цэрквы знаходзяцца ў рэгіёнах, дзе ідуць войны і пануе дэстабілізацыя, - заўважыў кардынал Клаўдыё Гуджэроці, прэфект дыкастэрыі, адказнай за каталіцкія супольнасці ўсходняга абраду.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Іерарх заўважыў, што армяна-азербайджанскі крызіс цягнецца даўно. У сітуацыю ў мінулым “інтэнсіўна ўключаліся розныя заходнія ўлады, але яны, па сутнасці, нічога не змаглі з гэтым зрабіць”. “Перш за ўсё, мы павінны разумець, што гісторыя болю там бярэ свой пачатак з спрадвечных часоў, і калі развязваецца гульня чужых заходняму блоку і яго інтарэсам сіл, за гэта заплаціць сам заходні блок”, - адзначыў ён.

Зараз усе актыўна кажуць пра вайну паміж Расіяй і Украінай, але пануе “ледзяная цішыня” вакол іншых войнаў, - з жалем падкрэсліў Гуджэроці. На яго думку, “зараз свет настолькі дэстабілізаваны, што мы будзем сведкамі сотняў такіх сітуацый” як у Нагорным Карабаху.

“Чаго мы не бачым, у адрозненне ад свету, які існаваў некалькі дзесяцігоддзяў таму, дык гэта наяўнасці міжнародных сіл, здольных, не скажу, што кіраваць, але хаця б неяк умешвацца. Бо Арганізацыя Аб'яднаных Нацый добраахвотна выключае саму сябе і, з пункту гледжання ўнутранай сілы, не блішчыць здольнасцю прымаць рашэнні, асабліва з прычыны права вета”, - сказаў прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў.

Кардынал Гуджэроці займаў пасаду нунцыя ў Грузіі, адказваючы адначасова за Арменію і Азербайджан, затым у Беларусі, Украіне і Вялікабрытаніі. У 2008 годзе ён бачыў, як расійскія войскі ўварваліся ў Грузію. Калі прыбыў для выканання сваіх абавязкаў ва Украіну, Крым і Данбас ужо былі ў руках Расіі. Усходнія Каталіцкія Цэрквы, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі яго структуры, працуюць у ахопленых крызісам Сірыі, Іраку і Ліване.

Нядаўна яшчэ адным выклікам стаў поўны захоп азербайджанцамі Нагорнага Карабаха і зыход адтуль армянскага насельніцтва. Кардынал Гуджэроці ў заяве для Vatican News адзначыў, што Святы Пасад прымае актыўны ўдзел у пераадоленні крызісу ў гэтым рэгіёне.
 

02 кастрычніка 2023, 09:50
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930