Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro ma non troppo
Расклад Падкасты
Кардынал Жан-Марк Авелін Кардынал Жан-Марк Авелін  (Vatican Media)

Кардынал Авелін: агульная карысць – не толькі карысць мігрантаў

У Марсэлі працягваецца Міжземнаморскі саміт. Тут сабраліся біскупы і мэры з 20 краін, якія мяжуюць з Міжземным морам, а таксама прадстаўнікі Афрыкі. 22 верасня 2023 года да ўдзельнікаў далучыцца Папа.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардынал Жан-Марк Авелін, гаспадар форуму, падкрэсліў, што цяперашняя сітуацыя з’яўляецца вялікім выклікам не толькі для грамадства, але і для Касцёла. На яго думку, трэба думаць прагматычна і не падманваць сябе, што Еўропа можа прыняць усіх.

“Варта пазбягаць наіўных выказванняў. Гэта небяспечна. У той жа час мы павінны пазбягаць рызыкі крыміналізацыі мігранта і ўцекача, як быццам ён з'яўляецца прычынай усіх сусветных бед. Гэта таксама вынік скажонага бачання міграцыі, а часта і выбарчай гульні”, - сказаў арцыбіскуп Марсэля.

Французскі іерарх падкрэсліў, што таксама Касцёл павінен знайсці свой уласны шлях рэалізацыі блізкасці, выяўлення агульнай карысці і пошуку гармоніі з цэлым. Марсэль, куды прыбудзе Папа, – самы арабскі горад у Еўропе, кожны трэці яго жыхар – вызнаўца ісламу. Для хрысціян гэта стварае шмат новых выклікаў у штодзённым жыцці.

Сустрэча ў Марсэлі з'яўляецца працягам таго, што ўжо было дасягнута на Міжземнаморскіх самітах у Бары і Фларэнцыі. Цяперашнія дэбаты сканцэнтраваны на чатырох асноўных тэмах: эканамічныя і сацыяльныя праблемы, пагрозы, выкліканыя змяненнем клімату, міграцыя, геапалітычная і рэлігійная напружанасць.

“Ідэя заключаецца ў тым, каб разам з Папам мы маглі паглядзець на Міжземнае мора, на выклікі, з якімі яно сутыкаецца, на рэсурсы, якія яно мае, і рэсурсы, у якіх яно мае патрэбу. (...) Мы павінны працаваць, таму што цяперашнія прапановы ЕС, напрыклад, Германіі, праваліліся. Мы павінны дзейнічаць, важна не здавацца і вучыцца на сваіх памылках. Мы не можам вырашыць праблемы міграцыі, проста кажучы, што трэба прыняць мігрантаў. Вядома, мы павінны іх прымаць, але варта рабіць гэта на агульную карысць. А агульная карысць – гэта не толькі карысць мігрантаў, гэта карысць усіх нас. Імкнуцца да дыялогу і ўзаемапавагі. Гэта сутнасць ідэнтычнасці Марсэля, яго пакліканне. І гэтая падзея адпавядае яго пакліканню”, - падкрэсліў кардынал Жан-Марк Авелін.
 

19 верасня 2023, 11:34
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031