Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo, Allegro non troppo
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Піцабала падчас працэсіі ў Вербную нядзелю на Аліўнай гары ў Іерусаліме Арцыбіскуп Піцабала падчас працэсіі ў Вербную нядзелю на Аліўнай гары ў Іерусаліме 

Патрыярх Іерусалімскі: хрысціяне – ахвяры атмасферы насілля

Лацінскі Патрыярх Іерусаліма, прызначаны кардыналам П'ербатыста Піцабала, пацвердзіў усплёск пагроз і запалохвання хрысціянскай супольнасці ў Святой Зямлі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Мы не хочам абароны, мы хочам правоў, мы хочам жыць як свабодныя грамадзяне ў дэмакратычнай дзяржаве”, - сказаў італьянскі францішканін 27 ліпеня 2023 года ў інтэрв’ю Vatican News.

Ён падкрэсліў, што большасць грамадзян Ізраіля не падтрымліваюць такі клімат, ізраільскія ўлады таксама выказалі занепакоенасць і, з іх слоў, робяць усё, каб прадухіліць гэта, "але пакуль без асаблівага поспеху".

Пры гэтым Піцабала адзначыў, што няма нічога новага ў тым, што хрысціяне падвяргаюцца славесным і фізічным нападкам і абразам. Ён ахарактарызаваў цяперашнюю сітуацыю як складаную: хоць пераважная большасць яўрэйскага насельніцтва Ізраіля не мае да гэтага ніякага дачынення, ёсць і тыя, хто наўмысна падбухторвае. Каталіцкі іерарх згадаў, у прыватнасці, “новае пакаленне пасяленцаў" і іншых, якія “не прывыклі сутыкацца з адрознай ад іх уяўлення рэальнасцю”. У апошнія месяцы ўсё больш рабінаў асуджаюць такі від насілля.

“У краіне існуе агульная атмасфера насілля, якую мы бачым як у ізраільскім, так і ў палесцінскім грамадствах. Гэта агульная культура палярызацыі таксама ўплывае на ўсё, што адбываецца”, - лічыць кардынал-намінант Піцабала. У якасці прыкладу ён назваў пратэсты супраць супярэчлівай урадавай судовай рэформы.

Хоць Лацінскі Патрыярх не лічыць, што сёння хрысціяне з’яўляюцца мішэнню для пераследу, цяперашняя палітычная сітуацыя спрыяе пагаршэнню клімату. Ён разглядае ўсё больш і больш частыя напады на хрысціян у якасці "свайго роду спадарожнай шкоды" вельмі напружанай абстаноўкі ў краіне, якую справакаваў цяперашні ўрад.

Рост нападаў на хрысціян выклікае напружанасць і ўнутры хрысціянскіх супольнасцей. Часам ствараецца ўражанне, што і рэлігійныя аўтарытэты, і ўлады недастаткова актыўныя ў прадухіленні і спыненні агрэсіі, - лічыць Лацінскі Патрыярх Іерусаліма, якога Папа ўключыць у калегію кардыналаў 30 верасня 2023 года.
 

29 ліпеня 2023, 12:19
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930