Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Старт ракеты-носьбіта Falcon 9. Ілюстрацыйнае фота Старт ракеты-носьбіта Falcon 9. Ілюстрацыйнае фота 

Першы ватыканскі спадарожнік выйшаў на арбіту

Запуск першага ватыканскага спадарожніка Spei Satelles – Ахоўніка надзеі – прайшоў паспяхова. На арбіту яго вывела Falcon 9 – ракета-носьбіт кампаніі SpaceX, заснаванай мільярдэрам Іланам Маскам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Яна вылецела з амерыканскай базы ў Вандбергу, несучы на борце, упершыню ў гісторыі, нанакнігу Папы Францішка. 160-старонкавае выданне змешчана ў мікрасхеме і мае памер шпількавай галоўкі.

SpeiSat, памерам з абутковую скрынку, важыць каля трох кілаграм. Група маладых навукоўцаў з Політэхнічнага ўніверсітэта Турына пабудавала яго за тры месяцы. Галоўнай задачай спадарожніка была транспарціроўка ў космас нанакнігі з малітвай Statio Orbi, якую Францішак прамовіў на бязлюднай плошчы святога Пятра ў самы разгар пандэміі COVID-19, 27 сакавіка 2020 года. Другая задача – кожныя дзве хвіліны трансліраваць папскія пасланні, якія радыёаматары ўсяго свету змогуць прымаць на спецыяльнай частаце 437,5 MH.

Нанакніга з малітвай Францішка Statio Orbi
Нанакніга з малітвай Францішка Statio Orbi

Арбіта, якую SpeiSat будзе праходзіць кожныя 90 хвілін, – гэта геасінхронная палярная арбіта, нахіленая пад вуглом 97,6 градуса да экватара на вышыні 550 кіламетраў над паверхняй Зямлі. Акрамя рэлігійнай місіі, спадарожнік павінен вымяраць магнітнае поле Зямлі з дапамогай магнітаметраў па трох восях.

SpeiSat благаславіў у Рыме перад Вялікаднем асабіста Папа Францішак. Касмічная аперацыя, якую падтрымлівае Італьянскае касмічнае агенцтва, ажыццяўляецца па ініцыятыве Дыкастэрыі па камунікацый Святога Пасада.
 

14 чэрвеня 2023, 08:41
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930