Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Дэлегацыя Cусветнай рады Цэркваў з Патрыярхам Кірылам Дэлегацыя Cусветнай рады Цэркваў з Патрыярхам Кірылам 

Сусветная рада Цэркваў заклікае Маскоўскі Патрыярхат да дыялогу

На неабходнасць заканчэння вайны ва Украіне і спрыянне дыялогу ў “праваслаўнай сям’і” ўказаў генеральны сакратар Сусветнай рады Цэркваў пастар Джэры Пілэй падчас сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім Кірылам 17 мая 2023 года ў Маскве.

Ян Глінскі

Раней дэлегацыя Сусветнай рады Цэркваў наведала Украіну, дзе абедзьве мясцовыя праваслаўныя супольнасці – Украінская Праваслаўная Царква Маскоўскага Патрыярхату і Украінская аўтакефальная Праваслаўная Царква – выказалі сваю гатоўнасць да дыялогу, які прапанавала рада Цэркваў.

“Кансалідацыя і адзінства ва ўкраінскім грамадстве, асабліва сярод праваслаўных вернікаў, якія складаюць большасць, – відавочная неабходнасць у актуальных умовах, у якіх знаходзіцца нацыя і народ Украіны”, – сказаў пастар Пілэй. Ён патлумачыў, што візіт у Маскву быў неабходны для абмеркавання магчымасці далучэння РПЦ да дыялогу аб вайне ва Украіне і яе наступствах, “у тым ліку адносна глыбокіх падзелаў у праваслаўнай сям’і ў гэтым кантэксце”. Генеральны сакратар выказаў удзячнасць Патрыярху Кірылу за яго “прыхільнасць да вывучэння гэтай магчымасці”.

Падчас сустрэчы з Кірылам пастар Пілэй прапанаваў уступны дыялог за круглым сталом з удзелам усіх зацікаўленых бакоў, каб заняцца такімі пытаннямі, як неабходнасць заканчэння вайны і аднаўленне адзінства “праваслаўнай сям’і”. Сусветная рада Цэркваў хоча арганізаваць такую сустрэчу яшчэ ў гэтым годзе.

Генеральны сакратар прызнаў, што “погляды на канфлікт, яго прычыны і шлях да справядлівага міру застаюцца вельмі палярнымі”, і гэта яшчэ больш падкрэслівае “крытычную вартасць намаганняў дзеля стварэння бяспечнай прасторы для дыялогу”.

На думку пастара Пілэя, дыялог павінен распачацца ад спробы “згладзіць унутранаправаслаўны падзел, які адлюстроўвае актуальную геапалітычную канфрантацыю”. А Сусветная рада Цэркваў, як ён нагадаў, паклікана менавіта да таго, каб быць прыладай дыялогу паміж Цэрквамі ў справах, якія іх падзяляюць.

Сусветная рада Цэркваў на сёння аб’ядноўвае 352 пратэстанцкія, англіканскія, праваслаўныя, старакаталіцкія Цэрквы і каталіцкія супольнасці ў больш чым 110 краінах. Каталіцкі Касцёл не з’яўляецца членам рады, а выступае толькі назіральнікам.

19 мая 2023, 10:25
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930