Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro con fuoco
Расклад Падкасты
Падчас сустрэчы Францішка з Іларыёнам у Будапешце Падчас сустрэчы Францішка з Іларыёнам у Будапешце  (Vatican Media)

Мітрапаліт Іларыён: сустрэча з Папам мела характар асабістай

"Не было ніякіх размоў аб двухбаковых адносінах паміж Каталіцкай і Рускай Праваслаўнай Цэрквамі, не абмяркоўваліся ніякія палітычныя пытанні. Сустрэча насіла асабісты характар паміж двума старымі сябрамі", - заявіў праваслаўны мітрапаліт Будапешцкі і Венгерскі Іларыён.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На сайце Царквы, якую ён узначальвае, іерарх згадаў пра суботнюю сустрэчу са Святым Айцом у Апостальскай нунцыятуры ў Будапешце. У пачатку амаль дзевяціхвіліннага відэароліка ён заявіў, што “сустрэча тлумачыцца асабістым сяброўствам” паміж ім і Францішкам, якое доўжыцца больш за дзесяць гадоў.

Іларыён быў пасланнікам сваёй Царквы на цырымоніі інаўгурацыі ў Ватыкане ў 2013 годзе. На наступны дзень ён каля гадзіны гутарыў з Папам сам-насам. “Ён стаў трэцім Пантыфіка, якога я сустракаў у сваім жыцці: адзін раз – Ян Павел II і чатыры разы – Бэнэдыкт XVI. У выпадку з Францішкам я выявіў, што ён добра падрыхтаваны з пункту гледжання двухбаковых адносін", - сказаў ён.

Далей мітрапаліт распавёў пра Венгрыю як пра адзіную краіну Еўрапейскага Саюза, “якая застаецца адкрытай, нягледзячы на ціск з боку Вашынгтона і Бруселя” і “абараняе хрысціянскія каштоўнасці, паслядоўна супрацьстаіць прапагандзе лібералізму, маральнай усёдазволенасці і распусты”. “Венгерская дзяржава падтрымлівае мясцовыя хрысціянскія канфесіі, уключаючы нашу Царкву”, - заўважыў ён. Іерарх прызнаўся, што распавёў пра гэта Папу падчас сустрэчы 29 красавіка 2023 года, гэтак жа як і пра добрыя адносіны з мясцовай каталіцкай дыяцэзіяй.
 

02 мая 2023, 10:27
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031