Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Егіпет: улады легалізуюць раней пабудаваныя храмы

Егіпет працягвае палітыку адтэрмінаванай легалізацыі будаўніцтва сакральных аб’ектаў. Урадавая камісія на днях ухваліла легалізацыю яшчэ 216 храмаў і парафіяльных будынкаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэта азначае, што з 2016 года агулам 2 815 хрысціянскіх культавых збудаванняў, якія дзейнічалі дагэтуль без афіцыйнага дазволу, атрымалі дазвол заднім чыслом.

Легалізацыя становіцца юрыдычна абавязковай, калі храмы маюць стабільную структуру, адпавядаюць мінімальным патрабаванням для гарантавання бяспекі, напрыклад, праз наяўнасць вогнетушыцеляў. Акрамя таго, парафіі павінны пацвердзіць права ўласнасці на зямлю і заплаціць неабходныя зборы. У агульнай складанасці 3 730 раней неліцэнзаваных аб’ектаў звярнуліся за дазволам.

Канстытуцыя Егіпта дае свабоду веравызнання і культу тром аўраамічным рэлігіям – ісламу, юдаізму і хрысціянству. Кампанія па легалізацыі стала вынікам прынятага ў жніўні 2016 года Закона аб будаўніцтве і ўтрыманні культавых будынкаў. Ён палегчыў хрысціянам атрыманне дазволаў на будаўніцтва храмаў. Да яго прыняцця гэта было амаль немагчыма. Менавіта таму многія касцёлы будавалі без неабходных дазволаў.

Хрысціяне складаюць каля 10-14 працэнтаў 101-мільённага насельніцтва Егіпта. Большасць з іх належаць да Копцкай Царквы, якая бярэ свой пачатак з часоў святога Марка Евангеліста. Паводле актуальнай інфармацыі, гэта супольнасць налічвае 8-12 мільёнаў вернікаў.
 

17 мая 2023, 11:55
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930