Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro - Presto
Расклад Падкасты
Патрыярх Барталамей І Патрыярх Барталамей І   (2021 Getty Images)

Барталамей I: у смяротнай цемры зноў ззяе святло Уваскрасення

Сёння свет як ніколі раней мае патрэбу ва Ўваскрэсенні, - гаворыцца ў Велікодным разважанні Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея І на старонках ватыканскага выдання L'Osservatore Romano.

Марыя Валодзіна - Vatican News

“Уваскрасенне ніколі не было так тэрмінова неабходным, як сёння, калі ўсе мы бачым вакол сябе цемру пераследаў, пакут і смерці. Крыж ўяўляе сабой вышэйшае сутыкненне паміж моцай Божай Любові і любоўю да зямной улады. Дастаткова толькі паглядзець на варожасць ва Украіне. Дастаткова паглядзець на раскол у грамадстве”, - такімі разважаннямі падзяліўся Экуменічны Патрыярх з нагоды Вялікадня, які праваслаўныя святкуюць 16 красавіка 2023 года.

Барталамей I адзначыў, што “у трагедыі адзіноты і смерці ўжо пачынае ззяць святло Ўваскрасення”, бо “Крыж і Ўваскрасенне – гэта два аспекты адзінага акту збаўлення і прымірэння”. Ён спаслаўся на словы святога Яна Лесвічніка, які кажа пра "радасны смутак" адначасовага досведа Вялікай Пятніцы і Вялікай Суботы.

Экуменічны Патрыярх падкрэсліў, што “таямніча і парадаксальна” святло Хрыстова з'яўляецца толькі сярод цемры. "Уваскрасенне прапануе новае разуменне, новае бачанне і новае ўспрыманне. У яго святле мы можам убачыць усё як створанае і задуманае Богам. Гэтае святло ззяе ярчэй любой цемры ў нашым сэрцы і ў нашым свеце”, - зазначыў Барталамей I.

“Наша палкая малітва за ўсіх вас і за ўвесь свет узносіцца аб тым, каб у гэты Велікодны час жыццё перамагло смерць, любоў перамагла нянавісць, а дабро перамагло зло. Хрыстус уваскрос!"- такімі словамі завяршыў сваё пасланне Патрыярх Барталамей I.

16 красавіка 2023, 11:41
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930