Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Будаўніцтва Саграда Фамілія ў Барселоне Будаўніцтва Саграда Фамілія ў Барселоне  (AFP or licensors)

Саграда Фамілія ў Барселоне: завяршэнне будаўніцтва адкладаецца

Запланаванае на 2026 год завяршэнне будаўніцтва базілікі Саграда Фамілія ў Барселоне не можа быць рэалізавана з прычыны затрымкі работ, выкліканай пандэміяй.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Колькасць наведвальнікаў спраектаванага Антоніа Гаўдзі храма ў апошнія месяцы значна павялічылася. Як паведамілі каталонскія СМІ, у 2022 годзе сюды прыехалі амаль 3,8 мільёна турыстаў з усяго свету. Гэта практычна ў тры разы больш, чым у папярэднім годзе. Аднак паказчык застаецца ўсё яшчэ прыкладна на 20 працэнтаў ніжэйшым, чым у 2019 годзе, які папярэднічаў пандэміі.

Даход у памеры больш за 100 мільёнаў еўра плануецца ў значнай ступені выкарыстаць для далейшага будаўніцтва базілікі.

Саграда Фамілія, спраектаваная Антоніа Гаўдзі (1852-1926), з'яўляецца адным з самых вядомых каталіцкіх храмаў у свеце і будуецца з 1882 года. У 2005 года касцёл стаў аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2010 годзе Бэнэдыкт XVI прысвоіў яму тытул Малая базіліка.

Планавалася, што будаўніцтва завершаць да 100-годдзя з дня смерці Гаўдзі ў 2026 годзе. Аднак з прычыны пандэміі COVID-19 гэта не можа быць рэалізавана. Новай даты пакуль няма.

Гаўдзі ўзяўся за будаўніцтва храма ў 1883 годзе, праз год пасля закладкі першага каменя. Ён працаваў над ім 43 гады, але змог рэалізаваць толькі адну дзясятую частку. У 1926 годзе архітэктар атрымаў у аварыі смяротную траўму. Пасля гэтага будаўнічыя работы прасоўваліся павольна. З 2000 года вядзецца беатыфікацыйны працэс творцы.
 

03 сакавіка 2023, 11:01
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930