Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rhapsodie in Blue
Расклад Падкасты
Будынак, пашкоджаны ў выніку расійскага бомбавага ўдара ў Вугледары Будынак, пашкоджаны ў выніку расійскага бомбавага ўдара ў Вугледары 

Біскупы краін Еўрасаюза заклікалі Маскву спыніць вар'яцтва вайны

Каталіцкія біскупы краін Еўрасаюза заклікалі Расію неадкладна спыніць баі ва Украіне. Яны выступілі з заявай, прымеркаванай да першай гадавіны расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Масква павінна вывесці свае сілы ў поўнай адпаведнасці з міжнародным правам і тэрытарыяльнай цэласнасцю Украіны. Штодзённая бессэнсоўная агрэсія выклікае жудасныя чалавечыя пакуты і велізарную матэрыяльную і псіхалагічную шкоду”, - гаворыцца ў тэксце, распаўсюджаным COMECE.

Іерархі папрасілі кіраўнікоў еўрапейскіх дзяржаў і ўрадаў захоўваць салідарнасць з Украінай і “не ўпадаць у стомленасць або абыякавасць”. Яны падзякавалі палітыкам за іх "гуманітарную, фінансавую, палітычную, а таксама адэкватную і суразмерную ваенную падтрымку Украіны".

"Украінскі народ мае права абараняцца ад жорсткай і неапраўданай ваеннай агрэсіі, каб жыць у годнасці, бяспецы і свабодзе ў сваёй незалежнай і суверэннай краіне”, - адзначаецца ў звароце, падпісаным старшынёй Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE), кардыналам Жан-Клодам Олерышам.
 

23 лютага 2023, 11:27
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930