Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Сцягі Еўрапейскага саюза Сцягі Еўрапейскага саюза 

Экуменічная дэлегацыя на сустрэчы з старшынствам ЕС

Дэлегацыя Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE) і Канферэнцыі еўрапейскіх Цэркваў (KEK) сустрэлася 7 снежня 2022 года ў Празе з палітыкамі Чэхіі, якая старшынствуе ў Еўрапейскім Саюзе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падзяляючы глыбокую занепакоенасць жорсткай ваеннай агрэсіяй Расіі супраць Украіны, экуменічная група выказала ўдзячнасць за палітычную, гуманітарную і фінансавую падтрымку з боку ЕС разбуранай вайной краіне і яе насельніцтву.

COMECE і KEK звярнулі ўвагу на неабходнасць падтрымання палітычнага адзінства і ўмацавання сацыяльнай згуртаванасці ў Еўропе ў знак салідарнасці з тымі, хто пакутуе ад вайны ва Украіне і яе далёка ідучых наступстваў.

“Калі Еўрапейскі саюз хоча заставацца глабальным актарам міру, то прыйшоў час дзейнічаць, робячы рашучыя крокі да ўстойлівага ўрэгулявання канфлікту на аснове дыялогу, пры поўнай павазе да міжнароднага права і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны”, - заявіла дэлегацыя.

Яна адзначыла, што рэальнасць, сфарміраваная цяперашняй вайной, дала новы імпульс палітыцы пашырэння ЕС; таму сёння трэба даць адказ на еўрапейскія памкненні Украіны і іншых дзяржаў, асабліва з Заходніх Балкан.

COMECE і KEK выступілі за скаардынаваную міграцыйную палітыку ЕС і палітыку давання прытулку, заснаваную на абароне годнасці кожнага чалавека на ўсіх этапах шляху мігрантаў і бежанцаў.

“Шчодрасць, праяўленая да бежанцаў з Украіны, не павінна застацца адзінкавым выпадкам, яе неабходна прымяняць да мігрантаў і бежанцаў, якія прыбываюць з іншых крызісных раёнаў і шукаюць прытулку ў ЕС”, - заявілі прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і хрысціянскіх Цэркваў.

У склад экуменічнай дэлегацыі ўвайшлі: кардынал Жан-Клод Олерыш, старшыня COMECE; арцыбіскуп Ян Граўбнер, старшыня каталіцкага епіскапату Чэхіі; пастар Крысціян Крыгер, старшыня KEK; пастар Івана Прахазкова, віцэ-старшыня Чэшскай экуменічнай рады Цэркваў.
 

09 снежня 2022, 08:59
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930