Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Capriccio Italiano Op.45
Расклад Падкасты
Прафесар Луіджына Бруні Прафесар Луіджына Бруні 

Эканамічны эксперт: ідэя беднасці як шчасця дае глыбокую свабоду

Мы змагаемся з беднасцю, але не з евангельскай беднасцю, бо, як ні парадаксальна, гэта дзве розныя рэчы, - адзначыў навуковы кіраўнік ініцыятывы Эканоміка Францішка (EoF).

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“У Бібліі рэлігійнасць прарока вымяраецца яго ўсведамленнем справядлівасці ў адносінах да ўдоў, сірот і бедных. Прарок Ісая і Амос кажуць: дык што з таго, калі прыносіце ахвяры, а забываецеся пра бедных? Мы – прарочая эканоміка. У гэтых маладых людзей ёсць вельмі важнае вымярэнне прароцтва, а значыць, тэма справядлівасці і больш братэрскага свету”, - звярнуў увагу прафесар Луіджына Бруні, выкладчык універсітэта LUMSA ў Рыме.

22-24 верасня 2022 года ён прысутнічаў на форуме, які сабраў каля тысячы маладых эканамістаў і прадпрымальнікаў з усяго свету. На заканчэнне Папа, які таксама прыбыў у Асізі, стаў адным з падпісантаў пагаднення аб евангельскай эканоміцы.

Святы Францішак ішоў да бедных не толькі, каб дапамагчы ім, але і стаць бедным, як яны, - нагадаў Бруні. “Ідэя беднасці як шчасця дае новую, глыбокую свабоду. Гэта вельмі моцнае вымярэнне хрысціянства. Мы забыліся пра гэта з прычыны распаўсюджанага міфа пра росквіт. Фактычна, мы нараджаемся беднымі і паміраем беднымі. Жыццё мае велізарную каштоўнасць само па сабе без назапашвання непатрэбных рэчаў. Сёння гэта трэба адкрываць нанова. Моладзь ведае, што сцвярджэнне пра багацце, якое прыносіць шчасце, – гэта падман. Мы змагаемся з беднасцю, але мы не змагаемся з евангельскай беднасцю. Як ні парадаксальна, гэта дзве розныя рэчы. “Беднасць” – адно з ключавых слоў Евангелля”, - сказаў фінансавы эксперт у інтэрв’ю KAI.

Бруні падкрэсліў, што Эканоміка Францішка, “гэта не праект нейкага важнага палітыка ці ўплывовага дзеяча”. Сіла ініцыятывы “ў яе разнастайнасці і ўзаемадапаўняльнасці”. Ён падзяліўся планамі рэалізацыі такіх сустрэч раз на два гады.

Адна з сесій у Асізі была прысвечана вайне і вырашэнню канфліктаў без насілля. На ёй прысутнічалі маладыя ўкраінцы і расіяне. Эканаміст лічыць, што маладое пакаленне значна адрозніваецца ад дарослага – тут няма нянавісці, ёсць пошук міру. “Неаднаразова ўздымалася пытанне: чаму ў 2022 годзе мы шукаем вырашэння праблем праз вайну? Маладыя людзі не разумеюць, чаму дарослыя могуць быць такімі дрэннымі. Свет маладых імкнецца да братэрства, нават калі мы, старэйшыя, поўныя страху. Многія еўрапейцы гэтага не заўважаюць. Хочам мы таго ці не, але свет выйшаў на новы шлях”, - адзначыў Бруні.

Ён за жалем канстатаваў, што сёння “Еўропа спынілася, зачынілася, поўная страху”. Некаторыя з удзельнікаў не змаглі дабрацца да Асізі, бо не атрымалі візы, нягледзячы на просьбу Папы аб іх выдачы. Гэта адбылося з прычыны апаскі італьянскага ўрада, што яны не вернуцца дадому і папросяць прытулку.

Моладзь хоча канкрэтных перамен, і перамены – гэта не ўтопія, - звярнуў увагу арганізатар Эканомікі Францішка. Пацвярджэннем таму з’яўляюцца заснаваныя ўдзельнікамі ініцыятывы фірмы, якія працуюць паводле прынцыпаў павагі да годнасці чалавека і стварэння, у рэчышчы сацыяльнага вучэння Касцёла.
 

07 кастрычніка 2022, 10:45
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031