Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeau (Allegro)
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

ААН: місія Святога Пасада заклікала адмяніць смяротнае пакаранне

Святы Пасад з’яўляецца непахісным прыхільнікам адмены смяротнага пакарання, - заявіў у Трэцім камітэце Генеральнай Асамблеі ААН прадстаўнік Святога Пасада.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Арцыбіскуп Габрыэле Кача адзначыў, што ватыканская пазіцыя грунтуецца на абароне непарушнай годнасці чалавечай асобы і ролі законнай улады ў абароне агульнага дабра грамадства. Ён падкрэсліў, што злачынец ніколі не страчвае годнасці чалавечай асобы.

Сёння, з улікам удасканалення сістэм выканання пакарання, існуе дастаткова мер для аховы грамадскага парадку і бяспекі людзей без прымянення смяротнага пакарання. Тым больш, што прымяненне такой меры цалкам выключае выпраўленне памылак, дапушчаных судовай сістэмай.

“Апостальская Сталіца лічыць, што абарона права на жыццё на ўсіх яго этапах з’яўляецца неабходнай для адказнага кіравання, і заклікае ўсе дзяржавы заняць паслядоўную пазіцыю адносна прыярытэту і абароны чалавечага жыцця і павагі да годнасці чалавека, незалежна ад учыненага ім злачынства. Мужнасць у гэтым плане, уключаючы прынамсі мараторый на прымяненне смяротнага пакарання ў якасці канкрэтнага кроку да яго ўсеагульнай адмены, дазволіць нам засяродзіцца на пашырэнні нашых намаганняў па абароне кожнага чалавека”, - сказаў Пастаянны прадстаўнік Святога Пасада ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
 

20 кастрычніка 2022, 10:24
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930