Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
КАМПЛЕТА НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Разбураная ў выніку абстрэлаў царква ў Чарнігаве Разбураная ў выніку абстрэлаў царква ў Чарнігаве 

Украіна: за паўгода вайны знішчана 205 культавых будынкаў

У перыяд з 24 лютага па 23 жніўня 2022 году ў выніку расійскай агрэсіі прынамсі ў 14 рэгіёнах Украіны былі цалкам або часткова разбураны не менш за 205 культавых будынкаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гаворка ідзе пра касцёлы, цэрквы, мячэці, сінагогі, навучальныя карпусы і адміністрацыйныя будынкі рэлігійных суполак. Пра гэта паведаміла Дзяржаўная служба Украіны па пытаннях этнапалітыкі і свабоды сумлення.

З 205 пашкоджаных будынкаў пяць – мусульманскія, пяць – яўрэйскія, сем належаць Сведкам Іеговы, астатнія 188 – хрысціянскія. 29 належаць пратэстанцкім суполкам, 20 –Праваслаўнай Царкве Украіны, 4 – Рыма-Каталіцкаму Касцёлу, 3 – Украінскай Грэка-Каталіцкай Царкве. 132 аб’екты (68%) са 195 пашкоджаных хрысціянскіх будынкаў, цалкам або часткова разбураных, належаць Украінскай Праваслаўнай Царкве.

Найбольш пашкоджаных сакральных збудаванняў у Луганскай (56) і Данецкай (48), Кіеўскай (34) і Харкаўскай (25) абласцях.
 

05 верасня 2022, 11:30
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930