Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Франчэска Дзі Джавані ў штаб-кватэры ААН Франчэска Дзі Джавані ў штаб-кватэры ААН 

Святы Пасад пра вырашэнне міжнародных канфліктаў і іх крыніцы

Тры месяцы вайны ва Украіне, якой не відаць канца, гэта не віна ААН або АБСЕ, - заявіла намесніца сакратара Аддзела па сувязях з краінамі Дзяржсакратарыята Франчэска Дзі Джавані.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Яна нагадала, што сіла Арганізацыі Аб'яднаных Нацый залежыць ад добрай волі асобных дзяржаў. Увогуле, канфлікты можна вырашаць толькі ў шырокім маштабе з усведамленнем таго, што ўсе знаходзяцца “ў адной лодцы”.

Уварванне расійскіх войск у суседнюю краіну пачалося 24 лютага 2022 года, і пакуль ні міжнародным арганізацыям, ні дыпламатыі, ні нават асобным дзяржавам не ўдалося дамагчыся хаця б спынення агню. Святы Пасад пастаянна прапануе пасрэдніцтва паміж Расіяй і Украінай. У сваю чаргу роля ААН і АБСЕ ў гэтай вайне не самая моцная, на што нядаўна публічна звярнуў увагу Папа.

“Такія арганізацыі, як ААН, могуць і павінны працягваць адыгрываць сваю ролю ў міжнародных адносінах”, - патлумачыла Дзі Джавані, якая адказвае за супрацоўніцтва Святога Пасаду з міжнароднымі арганізацыямі. Яна не пагадзілася з абвінавачваннямі ў адрас ААН і АБСЕ. Безумоўна, сёння ў шматбаковых адносінах існуе крызіс, але ён у асноўным выкліканы самімі дзяржавамі-членамі.

“Самая вялікая праблема ў тым, што дзяржавы больш не здольныя слухаць адна адну, яны прасоўваюць свае ўласныя ідэі і інтарэсы, якія іх фактычна абмяжоўваюць”

, - заўважыла італьянскі юрыст, прадстаўляючы пазіцыю Святога Пасаду.

Адказваючы на пытанне, ці дапамагае зброя ў канфлікце, яна адказала, што гэта застаецца цяжкай для ватыканскай дыпламатыі праблемай. “Мы павінны ісці да вытокаў міжнародных канфліктаў”, - падкрэсліла Дзі Джавані. Міжнародныя канфлікты часта ўзнікаюць з прычыны адсутнасці даверу, заснаванага на цярпенні і шчырых жэстах. Яна лічыць, што ў тым ліку і гэта стала прычынай канфлікту паміж Расіяй і Украінай, які перарос у вайну.

Адказваючы на пытанне, што ж тады спрыяе даверу паміж краінамі, яна сказала:

“Разуменне, што ўсе “ў адной лодцы”. Лодка – гэта наш агульны дом, і ўсё больш важна, каб мы разам знаходзілі метады клапаціцца пра яе і кіраваць ёй. Дзяржавы залежаць адна ад адной у шырокім сэнсе, не толькі эканамічна, але і экалагічна, сацыяльна, медыцынскі.”

Дзі Джавані адзначыла, што па гэтай прычыне Святы Пасад пастаянна заклікае ўсе дзяржавы і арганізацыі спрыяць цэласнай экалогіі, а таксама “цэласнай бяспецы”. У Ватыкане адхіляюць ідэю, што толькі ўзбраенне можа гарантаваць абарону, а значыць і бяспеку. Цэласная бяспека ўлічвае таксама харчовы, экалагічны, медыцынскі, эканамічны і сацыяльны аспекты і разуменне іх “глыбокай узаемазалежнасці”.

Каб пакласці канец вайне ва Украіне, адзначыла намесніца сакратара Аддзела па сувязях з дзяржавамі Дзяржсакратарыята, “нам патрэбна міжнародная мабілізацыя, заснаваная на добрай волі, гатоўнасці да ўдзелу ў сапраўдным дыялогу і, перш за ўсё, безумоўнай волі да спынення канфлікту і працы для аднаўлення міру”.
 

27 мая 2022, 10:56
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930