Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeau. Tempo di Menuetto
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер падчас візіту ў Боснію і Герцагавіну Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер падчас візіту ў Боснію і Герцагавіну 

Прадстаўнік ватыканскай дыпламатыі наведаў Меджугор’е

У канцы свайго чатырохдзённага візіту ў Боснію і Герцагавіну, 20 сакавіка 2022 года, Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер наведаў Меджугор’е.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Тут высокі ватыканскі дыпламат меў размову з правінцыялам францішканаў у Герцагавіне айцом Міленка Штэкай.

Меджугор'е, размешчанае ў 20 км ад Мостара ў Босніі і Герцагавіне, з'яўляецца – паводле сведчання групы візіянераў – месцам аб'яўленняў Маці Божай, якія адбываюцца з 1981 года. Іх сапраўднасць яшчэ не прызнана Касцёлам.

Францішак дазволіў пілігрымкі ў Меджугор’е, пацвердзіўшы душпастырскую каштоўнасць гэтага месца, і ў 2020 годзе ўпершыню напісаў ліст да ўдзельнікаў Міжнароднага фестывалю моладзі. Аднак парафіяльны касцёл у Меджугор’і дагэтуль не мае статусу санктуарыя. Нягледзячы на гэта, да пандэміі штогод сюды прыязджала да 3 мільёнаў пілігрымаў.

Падчас свайго знаходжання ў Босніі і Герцагавіне арцыбіскуп Галахер узначаліў набажэнствы ў катэдрах Сараева, Баня-Лукі і Мостара. Ён таксама сустрэўся з дзяржаўнымі і касцёльнымі ўладамі краіны.
 

22 сакавіка 2022, 10:07
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930