Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro ma non troppo
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ваенная нядзеля ў Кіеве: малітва ў бамбасховішчах

Малітва ў падвалах і на станцыях метро, якія сталі прытулкам для тысяч украінцаў, - так выглядала першая ваенная нядзеля ў Кіеве, атакаваным расійскімі войскамі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паколькі дзейнічае каменданцкая гадзіна і звязаная з гэтым забарона выходзіць на вуліцы, удзельнічаць у Эўхарыстыі маглі толькі тыя, хто знайшоў прытулак у касцёлах і дамах рэлігійных суполак.

Архіепіскап Святаслаў Шаўчук спаслаўся на рэаліі ваеннага часу, заахвочваючы святароў ісці ў бамбасховішчы і там цэлебраваць літургію. Таксама кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы звярнуўся да ўсіх, хто мае магчымасць пайсці ў храм: “Сёння ідзіце на споведзь. Усе прыміце Святую Камунію. Прыміце сёння Эўхарыстычнага Хрыста і ахвяруйце Яго за тых, хто не можа пайсці ў касцёл, за нашых войнаў. Сёння наша жыццё ў іх руках. Ахвяруйце Яго за тых, хто паранены, за бежанцаў, якія знаходзяцца на дарогах падчас гэтай несправядлівай вайны ва Украіне”.

Трэба адзначыць, што храмы, кляштары і парафіяльныя структуры, як грэка-, так і рыма-каталіцкіх суполак Украіны, застаюцца адкрытымі для бежанцаў і тых, хто хаваецца ад вайны.
 

28 лютага 2022, 13:38
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930