Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo (Allegro non troppo - Più animato - Tempo I
Расклад Падкасты
Храм Гроба Пана. Ілюстрацыйнае фота Храм Гроба Пана. Ілюстрацыйнае фота 

Святая Зямля зноў адкрыта для пілігрымаў

Нягледзячы на распаўсюджванне новага штаму каронавіруса і рэкордную колькасць інфекцый, Ізраіль зноў адкрываецца для замежных турыстаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэта добрая навіна для хрысціян, якія жывуць у Святой Зямлі і ў асноўным атрымліваюць прыбытак ад абслугоўвання пілігрымаў і рэлігійнага турызму. Вялікім ударам для іх стала закрыццё меж у канцы лістапада, перад пачаткам каляднага сезону.

У цяперашні час у Ізраіль могуць уязджаць толькі тыя, хто прышчапіўся або выздаравеў. Прэм'ер-міністр краіны адзначыў, што, хоць новую хвалю каронавіруса немагчыма спыніць, месца для панікі няма, а закрыццё меж не вырашыць праблему. Нафталі Бэнэт лічыць, што прыярытэт – гэта выратаванне эканомікі і абарона самых слабых.

Улады чакаюць, што Omicron заразіць ад 2 да 4 мільёнаў з 9,5 мільёна ў зраільцян. Апошнія звесткі кажуць пра 44 тысячы новых выпадкаў за дзень, што з'яўляецца самай высокай колькасцю з пачатку пандэміі. Каля 250 пацыентаў знаходзяцца ў цяжкім стане, 63 з іх прыйшлося падключыцца да апарата ШВЛ. Цяпер улады патрабуюць сем дзён каранціну для тых, у каго быў станоўчы тэст на COVID-19.

У мэтах стымулявання турызму быў запушчаны сайт Israel safe (Бяспечны Ізраіль), на якім змяшчаецца карысная інфармацыя аб абмежаваннях і дакументах, неабходных для ўезду ў краіну. Мільёны пілігрымаў з усяго свету чакалі гэтага шанцу. У 2021 годзе ў Ізраіль прыехала больш за 400 тысяч турыстаў; гэта менш за дзясятую частку наведвальнікаў краіны ў 2019 годзе, да пачатку пандэміі.
 

15 студзеня 2022, 10:02
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930