Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Месца выбухы бензавоза ў горадзе Кап-Аіцьен у Гаіці Месца выбухы бензавоза ў горадзе Кап-Аіцьен у Гаіці 

Святы Айцец спачувае ў сувязі з гібеллю людзей на Гаіці

Пантыфік заклікаў да малітвы за жыхароў Гаіці, якія пацярпелі ў выніку выбуху аўтацыстэрны з палівам, а таксама выказаў спачуванні сем’ям ахвяр трагедыі і ўсім параненым.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Некалькі гадзін таму ў Кап-Аіцьене на поўначы Гаіці адбыўся магутны выбух, у выніку якога загінула мноства людзей, у тым ліку шмат дзяцей. Беднае Гаіці, адны няшчасці ідуць за другімі! Народ гэтай краіны вельмі пакутуе. Яны – добрыя, здольныя і рэлігійныя людзі, але шмат пакутуюць. Я спачуваю жыхарам гэтага горада і сем’ям ахвяр, а таксама параненым. Заклікаю вас далучыцца да малітвы за гэтых братоў і сясцёр”, - сказаў Святы Айцец на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 15 снежня 2021 г. прайшла ў Ватыкане.

Каля апоўначы па мясцовым часе бензавоз з палівам перакуліўся і ўзарваўся на дарозе ў партовым гаіцянскім горадзе Кап-Аіцьен у 200 кіламетрах ад сталіцы Порт-о-Прэнса. У выніку выбуху загінулі па меншай меры 60 чалавек, каля 100 атрымалі апёкі і траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваны. Ударнай хваляй было пашкоджана каля 20-ці будынкаў, пад іх абломкамі працягваецца пошук людзей.

15 снежня 2021, 11:35
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930