Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Prologue, Tempo Di Marcia, Allegro - Entrée Des Forains, Mouvement De Valse - Exercices, Quasi Adagio - Parade, Tempo Di Marcia, Allegro - La Représentation: a) Petite Fille A La Chaise, Allegro Giusto, b) Visions D'Art, Vif, c) Le Cloune, Vif Et Brusque,
Расклад Падкасты
Вынікі ўдару па рэзідэнцыі кіраўніка ўраду Ірака Вынікі ўдару па рэзідэнцыі кіраўніка ўраду Ірака 

Пантыфік асудзіў замах на прэм'ер-міністра Ірака

Францішак перадаў праз свайго Дзяржсакратара словы падтрымкі прэм’ер-міністру Ірака пасля здзейсненага супраць яго тэрарыстычнага акту.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Пасля нападу на Вашу рэзідэнцыю ў Багдадзе Яго Святасць Папа Францішак даручыў мне перадаць яго малітоўную блізкасць да Вас і Вашай сям'і, а таксама да тых, хто пацярпеў. Асуджаючы гэты подлы акт тэрарызму, Яго Святасць яшчэ раз выказвае сваю ўпэўненасць у тым, што з благаслаўлення Усявышняга народ Ірака будзе ўмацаваны ў мудрасці і сіле, каб ісці па шляху міру праз дыялог і братэрскую салідарнасць”, - гаворыцца ў тэлеграме, падпісанай кард. П’етра Паралінам.

На Мустафу аль-Казымі ў ноч на нядзелю, 7 лістапада 2021 г., быў здзейснены замах з выкарыстаннем беспілотнага лятальнага апарата са ўзрыўчаткай. Улады Ірака паведамілі, што ўдар быў нанесены па рэзідэнцыі кіраўніка ўраду краіны.

Як паведаміў палітык пазней на сваёй старонцы ў сацсетцы Twitter, ён адчувае сябе добра. Аль-Казымі заклікаў усіх жыхароў Ірака захоўваць спакой і самавалоданне.
 

09 лістапада 2021, 11:10
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031