Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem, Op. 48 per soli, coro, orchestra e organo
Расклад Падкасты
Выступленне кардынала Параліна перад генасаблеяй ААН Выступленне кардынала Параліна перад генасаблеяй ААН 

Дзяржсакратар: ААН патрабуе ажыўлення і здаровай палітыкі

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці выступіў на 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Ён падкрэсліў неабходнасць "здаровай палітыкі", да якой заклікае Папа.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардынал П’етра Паралін заўважыў, што дзяржавы-члены павінны сур’ёзна задумацца, ці адпавядае структура, створаная адразу пасля Другой сусветнай вайны, сучаснасці.

Іерарх падкрэсліў, што сапраўднае ажыўленне структур ААН азначае не толькі ўдасканаленне механізмаў, але і рэалізацыю сумесна ўзгодненых мэт. Такое стаўленне дапаможа Арганізацыі выконваць сваю задачу і выключыць яе выкарыстанне ў якасці інструмента ў руках магутных палітычных гульцоў.

Кіраўнік Дыпламатыі Святога Пасаду лічыць, што багатыя дзяржавы-члены павінны прызнаць, што ад іх можна чакаць большага, асабліва з пункту гледжання адказнасці за агульнае дабро. "Каб дапамагчы свету пераадолець рознага роду крызісы, трэба вярнуцца да першапачатковых прынцыпаў, закладзеных у Статуце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый", - сказаў кардынал Паралін.

Іерарх падкрэсліў, што ААН патрэбна "здаровая палітыка", да якой апелюе папа Францішак. Яна заключаецца ў імкненні да агульнага дабра, а не ў пошуку асабістых інтарэсаў. "Гэта вельмі важна, асабліва ў Савеце Бяспекі, створаным для пабудовы міру ва ўсім свеце і гарантавання прыярытэту права ў адносінах да нацыянальных інтарэсаў", - адзначыў Дзяржсакратар.
 

26 верасня 2021, 11:52
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031