Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Патрыярх Барталамей І Патрыярх Барталамей І 

Патрыярх Барталамей І: свабода рэлігіі як аснова правоў чалавека

Патрыярх Канстантынопальскі падкрэсліў важную сувязь свабоды веравызнання з правамі чалавека. Ён скіраваў пасланне да ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі "Іслам і правы чалавека ў Еўрасаюзе".

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Права на вызнанне ўласнай рэлігійнай веры з'яўляецца “маці” многіх індывідуальных і грамадскіх правоў ", - заявіў Барталамей І, якога цытуе партал Orthodox Times.

Кантэкст прысутнасці мусульман у Еўрапейскім Саюзе і ўзаемныя адносіны паміж рэлігіямі і правамі чалавека былі разгледжаны на штогадовым пасяджэнні Еўрапейскага кансорцыума касцёльных і дзяржаўных даследаванняў (European Consortium for Church and State Research). Мэта асацыяцыі спецыялістаў у Кананічным праве з усёй Еўропы – садзейнічаць адносінам паміж дзяржавамі і рэлігійнымі супольнасцямі на кантыненце.

"Пытанне ўзаемасувязі паміж ісламам і правамі чалавека або рэлігіяй і правамі чалавека знаходзіцца ў цэнтры адносін паміж рэлігіяй і законам", - звярнуў увагу Патрыярх у пасланні, якое адкрыла сесію ва Універсітэце Арыстоцеля ў Салоніках.
 

28 верасня 2021, 11:49
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930