Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
КАМПЛЕТА НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Падчас святкавання 30-годдзя аднаўлення незалежнасці Украіны Падчас святкавання 30-годдзя аднаўлення незалежнасці Украіны 

Дзяржсакратар на святкаванні 30-годдзя незалежнасці Украіны

Кард. П'етра Паралін знаходзіцца з афіцыйным візітам ва Украіне. Ён прыехаў па запрашэнні дзяржаўных органаў на святкаванне 30-годдзя аднаўлення незалежнасці краіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

24 жніўня 2021 г. Дзяржсакратар Яго Святасці Папы прымае ўдзел у галоўных урачыстасцях у Кіеве.

Напярэдадні ў аэрапорце Барыспаль госця віталі прадстаўнікі Грэка-Каталіцкай і Рыма-Каталіцкай Цэркваў. Вярхоўнага архіепіскапа Кіева-Галіцкага Святаслава Шаўчука прадстаўляў архіепіскап Філадэльфійскі Барыс Гудзяк, ад імя рыма-каталіцкай супольнасці кардынала вітаў арцыбіскуп Львоўскі Мечыслаў Макшыцкі.

Падчас размовы з Дзяржсакратаром архіепіскап Гудзяк падкрэсліў важнасць візіту найбліжэйшага супрацоўніка Пантыфіка як для Украіны, так і для вернікаў Каталіцкага Касцёла. Ён прыгадаў папярэдні візіт кард. Параліна, які адбыўся ў чэрвені 2016 г., калі праводзілася дабрачынная акцыя "Папа для Украіны".

Падчас нефармальнай размовы кіраўнік дыпламатыі Святога Пасаду сказаў, што Францішак памятае ў сваіх малітвах пра Украіну і хоча прыехаць сюды, хоць такі візіт пакуль не плануецца. Прадстаўнік Папы пацікавіўся сітуацыяй у краіне, выкліканай распаўсюджваннем каронавіруса, і жыццём касцёльнай супольнасці ва ўмовах пандэміі.

У той жа дзень адбылася сустрэча Дзяржсакратара Яго Святасці з прэм'ер-міністрам Украіны. Кард. Паралін і Дзяніс Шмыгаль абмеркавалі пытанне заключэння Мемарандума аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж Міністэрствам аховы здароўя Украіны і ватыканскай дзіцячай бальніцай Bambino Gesu.

“Мы лічым, што надзвычай перспектыўным напрамкам з'яўляецца пашырэнне магчымасці супрацоўніцтва ў сферы культуры, у прыватнасці ўсталяванне пастаянных партнёрскіх адносін паміж музейнымі ўстановамі нашых краін", - сказаў прэм'ер.

Шмыгаль таксама пацвердзіў запрашэнне Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага да Яго Святасці Францішка наведаць Украіну, што стане выдатнай магчымасцю адзначыць 20-годдзе пілігрымкі Яна Паўла ІІ.

"Візіт, які мае строга дыпламатычны і пратакольны характар, з'яўляецца сведчаннем блізкасці і ўвагі Святога Пасаду да Украіны ў той час, калі яна адзначае такую значную гадавіну", - гаворыцца ў заяве Апостальскай нунцыятуры ва Украіне.
 

24 жніўня 2021, 11:21
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031