Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Sonata per Violino
Расклад Падкасты
Афганскія бежанцы на пакістанска-афганскім памежным пункце. Ілюстрацыйнае фота Афганскія бежанцы на пакістанска-афганскім памежным пункце. Ілюстрацыйнае фота 

Хрысціянска-мусульманскі камітэт з занепакоенасцю аб Афганістане

Вярхоўны хрысціянска-мусульманскі камітэт па чалавечым братэрстве, адным з ініцыятараў якога быў Францішак, нагадаў міжнароднай супольнасці аб "гуманітарнай адказнасці перад афганскім народам".

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Міжрэлігійны орган, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, заклікаў абараняць правы і годнасць чалавека. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб статусе жанчын у Афганістане.

У заяве, апублікаванай 20 жніўня 2021 г., гаворыцца, што Камітэт "з вялікай заклапочанасцю сочыць за сітуацыяй у Афганістане", галоўным чынам з улікам паглыблення там гуманітарнага крызісу. Аўтары заклікалі новы ўрад краіны "паважаць этнічную, моўную і рэлігійную разнастайнасць афганскага грамадства без маргіналізацыі любой з груп і гарантаваць роўнасць усім".

Хрысціянска-мусульманскі камітэт па чалавечым братэрстве – адзін з эфектаў візіту Папы ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты 3-5 лютага 2019 г. У Абу-Дабі Святы Айцец і Вялікі імам Аль-Азхар падпісалі сумесны Дакумент аб чалавечым братэрстве, які рыхтаваўся больш за паўтара года. Мэта Камітэта, афіцыйна створанага 19 жніўня 2019 г., – рэалізаваць палажэнні дакумента і "натхніць усіх людзей жыць каштоўнасцямі чалавечага братэрства".
 

23 жніўня 2021, 10:37
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930