Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
КАМПЛЕТА НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Нацыянальная катэдра ў Вашыгтоне Нацыянальная катэдра ў Вашыгтоне 

Званы катэдры Вашынгтона загучалі ў памяць аб ахвярах COVID-19

У ноч на 11 чэрвеня 2021 г. 600 разоў – па адным разе ў памяць аб кожнай тысячы чалавек, якія памерлі ў ЗША ад COVID-19, прабіў звон Вашынгтонскай катэдры.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У Злучаных Штатах колькасць ахвяр віруса, па розных дадзеных, набліжаецца ці ўжо перавысіла 600 тыс. Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў (CDC) па стане на 10 чэрвеня 2021 г. ацэньвалі агульную колькасць памерлых ад каронавіруса ў 596 059 чалавек.

Апошні раз званы Вашынгтонскай нацыянальнай катэдры гучалі ў памяць аб ахвярах пандэміі 15 снежня 2020 г., калі іх колькасць дасягнула 300 тыс.

“Мы б’ём у гэты 12-тонны звон на ўсіх пахаваннях, якія адбываюцца ў катэдры. Падчас пахавання мы аплакваем страту, але таксама ўшаноўваем жыццё нашых блізкіх і абнаўляем надзею на ўваскрашэнне. (...) Гэты жэст не можа замяніць страчанага жыцця, але мы спадзяёмся, што ён дапаможа кожнаму амерыканцу перажыць страту падчас пандэміі”, - патлумачылі аўтары ініцыятывы.

Паводле дадзеных Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў, амаль 52% усіх амерыканцаў атрымалі, па меншай меры, адну дозу вакцыны супраць каронавіруса, а 42,6% прайшлі ўсе этапы вакцынацыі.

Усяго за час пандэміі ў ЗША, па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, выяўлены 33 427 121 выпадак заражэння COVID-19.
 

12 чэрвеня 2021, 12:00
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031