Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Біскупы ЗША падчас сустрэчы з Папам у Ватыкане Біскупы ЗША падчас сустрэчы з Папам у Ватыкане 

ЗША: біскупы супраць фінансавання абортаў з падаткаў

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў ЗША выказала занепакоенасць тым, што прыняты сенатам план ратавання эканомікі краіны можа дазволіць фінансаванне абортаў з федэральных падаткаў.

Біскупы падкрэслілі, што амерыканскім сем’ям у час пандэміі патрэбна канкрэтная падтрымка, але нельга з гэтай нагоды дазваляць дзеянні, накіраваныя супраць жыцця чалавека.

Выратавальны план эканомікі ЗША быў прыняты 6 сакавіка 2021 г. Напярэдадні амерыканскія біскупы выдалі заяву, у якой называюць яго “крокам у добрым кірунку, калі гаворка ідзе пра канкрэтную дапамогу сем’ям, пацярпелым з прычыны пандэміі”.

У той жа час старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ЗША, арцыбіскуп Хасэ Гомэс заўважыў, што гэты план можа прывесці да парушэння доўгатрывалага двухпартыйнага кампрамісу, які бярэ пад увагу сумленні мільёнаў амерыканцаў.

Біскупы спасылаюцца на адсутнасць у новым законе так званай папраўкі Хайда ад 1980 г., паводле якой забаранялася непасрэднае фінансаванне абортаў з федэральных падаткаў, за выключэннем цяжарнасці ў выпадку насілля, кровазмяшэння або калі жыццё жанчыны пад пагрозай. Іерархі выказваюць непакой, што цяпер даступны фонд будзе шырэй выкарыстоўвацца на субсідзіраванне абортаў.

Амерыканскі епіскапат адначасова нагадвае, што на працягу апошніх 45 гадоў Кангрэс ЗША – і пры дэмакратах, і пры рэспубліканцах – сцвярджаў, што падаткаплацельшчыкі не павінны прымушацца насуперак уласнаму сумленню да фінансавання абортаў.

Арцыбіскуп Гомэс заклікаў Прэзідэнта Джо Байдэна не навязваць амерыканцам гэтага няпростага маральнага рашэння адносна лёсу жыцця ненароджаных.
 

12 сакавіка 2021, 12:59
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930