![Падчас сустрэчы Папы з прадстаўнікамі рэлігій у Ур Падчас сустрэчы Папы з прадстаўнікамі рэлігій у Ур](https://media.vaticannews.va/media/content/dam-archive/vaticannews/agenzie/images/afp/2021/03/06/13/1615034754704.jpg/_jcr_content/renditions/cq5dam.thumbnail.cropped.750.422.jpeg)
Пасля візіту Папы Ірак увядзе Дзень талерантнасці і суіснавання
Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Мустафа Аль-Касімі. Кіраўнік іракскага ўрада таксама звярнуў увагу на важнасць міжрэлігійнай сустрэчы ў Ур, у якой узялі ўдзел Святы Айцец і прадстаўнікі рэлігій.
Пантыфік наведаў Аль-Сістані, аднаго з самых высокіх прадстаўнікоў шыіцкага ісламу, у святым для мусульман горадзе Наджаф. Гэта была першая сустрэча лідараў дзвюх рэлігійных супольнасцей. Пасля завяршэння візіту, у руінах старажытнага шумерскага горада Ур, дзе біблейскі Абрагам атрымаў ад Бога абяцанне зямлі і нашчадкаў, Францішак сустрэўся з прадстаўнікамі рэлігій, якія прысутнічаюць у Іраку, і звярнуўся да іх з просьбай аб агульных намаганнях на карысць міру.
На працягу сваёй гісторыі, таксама сучаснай, Ірак перажываў шматлікія этнічныя і рэлігійныя канфлікты.