Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Minstrels. Modéré
Расклад Падкасты
Надзія Мурад падчас сустрэчы з Францішкам Надзія Мурад падчас сустрэчы з Францішкам 

Нобелеўскі лаўрэат: Папа даў прыклад таго, як абараняць меншасці

Стаўленне Францішка да язідаў з'яўляецца прыкладам для іншых рэлігійных лідараў у рэгіёне ў імкненні да талерантнасці адносна рэлігійных меншасцей, - падкрэсліла Надзія Мурад, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.

У 2014 г. жанчыну выкралі баевікі Ісламскай дзяржавы. Яна знаходзілася ў няволі тры месяцы, сістэматычна зазнаючы гвалт. Пасля ўцёкаў з палону эмігравала ў Германію і з таго часу рапавядае ўсяму свету пра драму язідаў, асабліва жанчын і дзяцей.

У інтэрв'ю Vatican News Мурад падкрэсліла, што каля 3 тыс. язідскіх жанчын і дзяцей да гэтага часу не вярнулі сабе свабоду. На яе думку, гэта сведчыць аб “адсутнасці палітычнай волі абараняць асноўныя правы чалавека і клапаціцца пра жанчын”.

“Гэта дэманструе, што міжнародная супольнасць без дастатковай сур’ёзнасці ставіцца да сексуальнага гвалту і рабства. Неадкладна трэба стварыць шматбаковую аператыўную групу, адзіная мэта якой – знайсці і выратаваць гэтых жанчын і дзяцей”, - падкрэсліла былая рабыня ісламістаў.

Каментуючы папскі візіт у Ірак, яна прызнала, што гэта было гістарычнае падарожжа, і момант, у які яно праходзіла, таксама гістарычны. Яе радзіма паўстае з драмы генацыду, рэлігійнага пераследу і канфліктаў, якія доўжацца ўжо некалькі дзясяткаў гадоў. Візіт Францішка паказаў патэнцыял міру і рэлігійнай свабоды. Папа звярнуў увагу на тое, што ўсе іракцы, незалежна ад іх веры, заслугоўваюць аднолькавай годнасці і правоў чалавека.
 

22 сакавіка 2021, 11:09
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930