Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Пантыфік падчас сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігій у Іраку. Ілюстрацыйнае фота Пантыфік падчас сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігій у Іраку. Ілюстрацыйнае фота 

Камітэт чалавечага братэрства высока ацаніў візіт Папы ў Ірак

Высокі камітэт чалавечага братэрства ў спецыяльнай заяве высока ацаніў візіт Францішка ў Ірак і падкрэсліў, што гэта важны крок, які прасоўвае каштоўнасці мірнага суіснавання паміж людзьмі.

У тэксце цытуецца Мухамед Аль-Махрасаві, старшыня Універсітэта Аль-Азхар і член Высокага камітэта. На яго думку, папскі візіт стаў “гаеннем ран іракскага народа”, “запрашэннем да талерантнасці і збліжэння”, “лепшым адказам на заклікі да нянавісці і экстрэмізму”.

Са свайго боку, Мухамед Махмуд Абдэль Салам, Генеральны сакратар Высокага камітэта чалавечага братэрства, падкрэсліў, што гістарычны візіт Пантыфіка “выявіў рэлігійную і культурную разнастайнасць Ірака і рэгіёну, і паказаў, наколькі гэтая разнастайнасць можа стаць спосабам дасягнення міру і згуртаванасці паміж супольнасцямі”.
 

09 сакавіка 2021, 10:36
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930