Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Францішак падчас сустрэчы з Эль-Таебам. Ілюстрацыйнае фота Францішак падчас сустрэчы з Эль-Таебам. Ілюстрацыйнае фота 

Вярхоўны імам Аль-Азхар моліцца аб поспеху візіту Папы ў Ірак

Высокі аўтарытэт суніцкага ісламу, Вярхоўны імам Універсітэта Аль-Азхар у Каіры, моліцца аб поспеху гістарычнага і мужнага візіту Папы ў Ірак. Ахмад Эль-Таеб паведаміў аб гэтым у сацыяльных сетках.

“Гістарычны і мужны візіт майго брата @Pontifex (назва акаўнту Папы ў Twitter) у Ірак шле пасланне міру, салідарнасці і падтрымкі ўсяму іракскаму народу”, - напісаў шэйх Эль-Таеб.

“Малюся да Усемагутнага Бога, каб паспрыяў яго поспеху, і каб гэта падарожжа дасягнула жаданага выніку на шляху чалавечага братэрства”, - дадаў Вярхоўны імам.

Мэтай 33-га замежнага падарожжа Францішка, якое праходзіць з 5 па 8 сакавіка 2021 г., сталі Багдад, Наджаф, Эрбіл, Масул, Каракош і Ур, адкуль паходзіць біблейскі Абрагам, спадчыну якога прызнаюць юдаізм, хрысціянства і іслам. Ірак – гэта першая краіна з шыіцкай мусульманскай большасцю, якая прымае цяперашняга Пантыфіка.
 

06 сакавіка 2021, 10:18
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031