Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
No.7 Capriccio in Re Minore
Расклад Падкасты
Рэгістрацыя на Імшу з Папам у Эрбіле. Ілюстрацыйнае фота Рэгістрацыя на Імшу з Папам у Эрбіле. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец едзе ў Ірак не для вырашэння праблем краіны

Папа едзе ў Ірак не для таго, каб вырашыць усе праблемы краіны, - заявіў Халдэйскі Патрыярхат Вавілона ў адказ на крытычныя каментары ў сацыяльных сетках на тэму Апостальскага візіту Францішка.

У спецыяльным тэксце адзначаецца, што папскі візіт з'яўляецца "гістарычным і ўнікальным, улічваючы абставіны, у якіх жывуць краіна і рэгіён". “Мы лічым яго благаслаўленнем. Спадзяёмся, што яго рэхам стане прымірэнне і аб'яднанне на карысць Ірака”, - сцвердзілі аўтары.

Яны адзначылі, што Францішак "не можа наведаць усе хрысціянскія гарады і ўсе святыні", але прыедзе ў Багдад, Эрбіл, Наджаф, Ур, Масул і Каракош на Нінэвійскай раўніне. Аднак яго задача, не "вяртанне хрысціян, якія эмігравалі за мяжу, або зварот іх маёмасці, прысвоенай некім”. Гэта адказнасць іракскага ўрада, які павінен "стварыць належныя ўмовы для іх вяртання".

“Папа едзе не для таго, каб вырашыць усе праблемы, а, хутчэй, каб выказаць сваю салідарнасць і быць з іракцамі. Ён прынясе пасланне любові, братэрства, згоды, цярпімасці, міру, павагі да жыцця, разнастайнасці і плюралізму”, - гаворыцца ў паведамленні.

Аўтары просяць усіх, хто крытыкуе папскі візіт у сацыяльных сетках, праявіць пазітыўнае стаўленне і падтрымаць усё, што зробіць яго паспяховым. Яны падкрэсліваюць, што ўрад Ірака ўдзячны за гэты візіт, і запрашаюць да малітвы аб яго паспяховым выніку на карысць краіны і яе народа.

У паведамленні нічога не гаворыцца пра новыя рашэнні ўладаў у барацьбе з пандэміяй COVID-19. Да 8 сакавіка 2021 г. у Іраку будуць закрыты мячэці і іншыя месцы культу. Абмежаванні ставяць пад сумнеў удзел вернікаў у сустрэчах з Пантыфікам, паколькі яго візіт павінен прайсці акурат 5-8 сакавіка.
 

16 лютага 2021, 12:40
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031