Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Veni Creator spiritus
Расклад Падкасты
Кардынал Леанарда Сандры падчас візіту ў Святую Зямлю Кардынал Леанарда Сандры падчас візіту ў Святую Зямлю 

Кардынал: без падтрымкі хрысціяне Блізкага Усходу не выжывуць

Хрысціяне на Блізкім Усходзе маюць патрэбу ў канкрэтнай падтрымцы, каб працягваць сваю прысутнасць у рэгіёне, і вайна ў Сірыі паказвае, што свет глухі да іх адчайнага крыку болю, - лічыць кардынал Леанарда Сандры.

У інтэрв'ю Vatican News прэфект Кангрэгацыі Усходніх Касцёлаў нагадаў, што блізкаўсходняя дыяспара, якая значна вырасла ва ўсім свеце ў выніку эміграцыі, таксама мае патрэбу ў дапамозе.

Іерарх падкрэсліў, што ў інтарэсах свету, каб Блізкі Усход не застаўся без хрысціян. Іх прысутнасць – незаменны ўклад у пабудову мірнага суіснавання ў рэгіёне на аснове мадэлі братэрства. Паслядоўнікі Хрыста не любяць тэрмін "меншасць". Яны аддаюць перавагу слову “прысутнасць”, якая існуе на гэтых землях з апостальскіх часоў.

“Нават калі колькасць хрысціян у гэтай вобласці заўсёды была сімвалічнай, іх прысутнасць па-ранейшаму з'яўляецца важным сведчаннем”, - падкрэсліў кардынал Сандры. Ён нагадаў, што на працягу многіх гадоў гэтая зямля пакутавала ад крывавых канфліктаў, якія прывялі да беспрэцэдэнтнага зыходу хрысціян.

Самы трагічны прыклад гэтага – Сірыя, дзе вайна ідзе ўжо дзесяць гадоў. “Гэта – адкрытая рана, па-ранейшаму крывавая, і яна не загойваецца з прычыны пасіўнасці многіх, якія, маючы магчымасць змяніць сітуацыю, застаюцца глухімі да крыку болю, пра што неаднаразова нагадваў Францішак”, - звярнуў увагу кардынал. Трагічныя наступствы канфлікту адчуваюць суседнія Ліван і Іарданія, якія прынялі масу бежанцаў.

Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Касцёлаў таксама нагадаў, што Ірак, які Святы Айцец мае намер наведаць у бліжэйшы час, па-ранейшаму застаецца небяспечным месцам. Ён падкрэсліў, што вяртанне хрысціян, якія ўцяклі з гэтай краіны ад тэрору ісламістаў, будзе нялёгкім.

Прэфект таксама паведаміў, што яго Кангрэгацыя толькі летась ахвяравала хрысціянам у Іерусаліме, Газе, Сірыі, Ліване, Эфіопіі, Эрытрэі, Іраку і Украіне 700 тыс. долараў для барацьбы з пандэміяй. Між тым, Асамблея ініцыятыў дапамогі Усходнім Касцёлам (ROACO) у 2015-2020 гадах прафінансавала 290 розных праектаў падтрымкі на суму 15 млн еўра. У гэтым кантэксце кардынал Сандры падкрэсліў, што хрысціяне ва ўсім свеце павінны зразумець, што без іх канкрэтнай дапамогі браты на Блізкім Усходзе не маюць шанцаў выжыць.
 

17 лютага 2021, 11:37
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031