Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ядзернае выпрабаванне. Ілюстрацыйнае фота Ядзернае выпрабаванне. Ілюстрацыйнае фота 

Біскупы свету за ядзернае раззбраенне

Біскупы з усяго свету выказваюць сваё задавальненне ўступленнем у сілу аанаўскай Дамовы аб забароне ядзернай зброі. Яны заклікаюць кіраўніцтва краін падпісаць і ратыфікаваць дакумент.

“Горшая з усіх відаў зброі масавага знішчэння ўжо даўно лічыцца амаральнай. Цяпер яна нарэшце стала незаконнай”, - так біскупы з усяго свету, ад Еўропы да Японіі, ад Філіпін і Святой Зямлі да Паўднёвай Афрыкі, а таксама свецкія і кансэкраваныя асобы прыблізна з 20 краін, віталі ўступленне ў сілу Дамовы, прынятай у 2017 г. Дакумент абвяшчае незаконнасць выкарыстання і захоўвання ядзернай зброі.

Абнадзейвае тое, што “большасць дзяржаў-членаў ААН актыўна падтрымліваюць новую Дамову, а апытанні паказваюць, што грамадскасць выступае за забарону ядзернай зброі”. Занепакоенасць, выказаная прадстаўнікамі Касцёла, у асноўным датычыцца рызыкі выкарыстання ядзернага арсенала, наступствы чаго для чалавецтва і навакольнага асяроддзя могуць быць катастрафічнымі.

Біскупы падкрэсліваюць ролю папы Францішка ў справе ядзернага раззбраення. Ён пастаянна заклікае да адмовы ад зброі масавага знішчэння. Яны ўспамінаюць яго гістарычны візіт у 2019 г. у японскія гарады Хірасіму і Нагасакі. Тады Святы Айцец падкрэсліў, што мір не можа быць пабудаваны на пагрозе поўнага разбурэння, і падтрымаў міжнародныя прававыя дакументы, накіраваныя на ядзернае раззбраенне, уключаючы ўзгаданую вышэй Дамову.

Біскупы аднагалосна заклікаюць да міжнароднага супрацоўніцтва, неабходнага не толькі для супрацьстаяння пагрозе пандэміі, зменам клімату і разрыву паміж багатымі і беднымі, але і шырокай пагрозе ядзернай зброі. Яны заклікаюць усе краіны, у тым ліку тыя, якія валодаюць такой зброяй, падпісаць і ратыфікаваць Дамову.
 

26 студзеня 2021, 12:19
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031