Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale (Allegro giusto)
Расклад Падкасты
2018.01.10 siccita' terreno arido 2018.01.10 siccita' terreno arido 

Францішак дапамог ахвярам голаду на Мадагаскары

Папа перадаў 50 тыс. еўра на дапамогу ахвярам голаду на поўдні Мадагаскару. Яны будуць накіраваны на патрэбы вязняў, у тым ліку жанчын, якія адбываюць турэмнае пакаранне разам са сваімі дзецьмі.

Фінансавая дапамога будзе аказана тром пэнітэнцыярным установам. Адмысловая дамова была заключана паміж прадстаўнікамі мясцовых уладаў, Апостальскім нунцыем у Мадагаскары, арцыбіскупам Рока Гуалцьеры, і арцыбіскупам Антананарыву Адонам Разанакалонам, пасля іх сумеснага візіту ў турмы.

На поўдні вострава на працягу амаль шасці месяцаў не было дажджоў, што прывяло да моцнай засухі і крытычнай харчовай сітуацыі. Прычынай стала Эль-Ніньё – анамалія надвор’я, якая ўтвараецца, калі пасады над трапічнымі шыротамі Ціхага Акіяна змяняюць свой кірунак і сціхаюць. У выніку моцныя ападкі выпадаюць у Амерыцы, а краіны Афрыкі церпяць ад засухі.

Святы Айцец наведваў Мадагаскар у верасні 2019 г. Падчас свайго падарожжа ён асаблівым чынам заклікаў да ўмацавання сацыяльнай справядлівасці і абароны навакольнага асяроддзя.
 

28 снежня 2020, 12:33
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031