Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: ідуць перамовы аб прызначэнні біскупаў у Кітаі

Пасля біскупскай сакры 58-гадовага кс. Тамаза Чэнь Цяньшаа, пастыра дыяцэзіі Цындао ва Усходнім Кітаі, Святы Пасад анансаваў далейшыя прызначэнні біскупаў у гэтай краіне.

Кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні пацвердзіў, што іерарх з’яўляецца трэцім біскупам прызначаным згодна з дамоўленасцямі, прапісанымі ў Часовым пагадненні паміж Апостальскай Сталіцай і Кітайскай Народнай Рэспублікай. Ён таксама паведаміў, што “ў будучыні прадугледжваюцца далейшыя біскупскія пасвячэнні, бо перамовы на гэтую тэму працягваюцца”.

Трэба заўважыць, што абноўленае некалькі тыдняў таму Пагадненне датычыцца толькі прызначэння біскупаў і не мае прамой сувязі з дыпламатычнымі адносінамі паміж Апостальскай Сталіцай і Кітаем, а таксама не датычыцца прававога статусу Каталіцкага Касцёла ў краіне і адносін паміж мясцовым духавенствам і ўладамі.

Прызначэнне біскупаў выключна Пантыфікам мае ключавое значэнне для сітуацыі ў КНР, паколькі камуністы, прыйшоўшы да ўлады ў 1949 г., імкнуліся парваць сувязь мясцовых католікаў з Рымам і светам. Толькі біскупы, прызначаныя падкантрольнай рэжыму Патрыятычнай асацыяцыяй кітайскіх католікаў, без ведама і згоды Папы, мелі магчымасць служыць.

Паводле Святога Пасаду, у цяперашняга Пагаднення выключна душпастырскія мэты. Яно дае магчымасць кітайскім католікам мець біскупаў, якія знаходзяцца ў поўнай камуніі з Наступнікам св. Пятра, а таксама прызнаюцца ўладамі КНР.

Новы біскуп нарадзіўся ў 1962 г. ў горадзе Пінгду, правінцыя Шаньдун. Ён вычыўся ў семінарыі Духа Святога ў Шаньдуне і стаў святаром у снежні 1989 г. Іерарх стаў пераемнікам біскупа Джузэпэ Лі Міншу, памерлага ў чэрвені 2018 г.

Біскупскае пасвячэнне праходзіла 23 лістапада 2020 г. у катэдры св. Міхала ў Цындао. Галоўным кансэкратарам быў біскуп Фан Сін’яо, старшыня Патрыятычнай асацыяцыі кітайскіх католікаў. З прычыны абмежаванняў, выкліканых пандэміяй каронавіруса, урачыстасць насіла закрыты характар, прысутнічаў толькі 21 святар і каля 200 законніц і вернікаў.
 

25 лістапада 2020, 13:24
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031