Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал Крысціян Тумі Кардынал Крысціян Тумі 

Камерун: выкраданне 90-гадовага кардынала

5 лістапада 2020 г. у неспакойным паўночна-заходнім рэгіёне Камеруна быў выкрадзены кардынал Крысціян Війган Тумі. На наступны дзень іерарх быў вызвалены.

Напад адбыўся на дарозе паміж гарадамі Баменда і Кумба. Яго здзейснілі члены мясцовай сепаратысцкай групоўкі, пасля таго як, некалькі дзён таму, 90-гадовы арцыбіскуп-эмерыт архідыяцэзіі Дуала заклікаў адкрыць школы ў рэгіёне і даць дзецям магчымасць атрымліваць адукацыю.

Паведамляецца, што разам з кардыналам Тумі былі выкрадзены яшчэ дзесяць чалавек, сярод якіх кароль Кумба – духоўны лідар мясцовай этнічнай супольнасці нсо. На дадзены момант вядома пра вызваленне толькі пажылога каталіцкага іерарха.

Крысціян Тумі – першы камерунскі кардынал. З 1990 па 1994 г. ён быў старшынёй Сімпозіўма Біскупскіх Канферэнцый Афрыкі і Мадагаскара. З 1991 па 2009 г. – арцыбіскупам Дуалы. За ўклад у барацьбу з беднасцю і дыскрымінацыяй, абарону правоў чалавека і спрыянне міру ў Камеруне, у 2019 г. ён быў узнагароджаны Прэміяй імя Нэльсана Мандэлы.

Канфлікт на захадзе Камеруна працягваецца з 2016 г. У той час калі большасць насельніцтва рэгіёна мірна пратэставала супраць злоўжыванняў цэнтральных уладаў, некаторыя грамадзяне пачалі ўзброеную барацьбу за яго незалежнасць. Гаворка ідзе пра англамоўную частку краіны. Тут сфарміраваліся шматлікія групоўкі сепаратыстаў, якія не маюць адзінага камандавання і стратэгіі дзеянняў.

24 кастрычніка 2020 г. Камерун ускалыхнуў бязлітасны тэрарыстычны напад на міжнародную школу ў Кумба, у выніку якога загінулі па меншай меры 9 дзяцей, 12 атрымалі раненні. Адказнасць за тэракт ніхто не ўзяў на сябе. Некалькі дзён таму баевікі выкралі, а потым адпусцілі групу школьных настаўнікаў.

Францішак выказаў сваю занепакоенасць сітуацыяй у Камеруне падчас агульнай аўдыенцыі, якая 28 кастрычніка прайшла ў Ватыкане. Ён запэўніў у сваёй блізкасці насельніцтва краіны, заклікаў да спынення баявых дзеянняў і гарантавання кожнаму маладому чалавеку права на адукацыю і будучыню.

07 лістапада 2020, 10:05
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031