Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Caritas: у Еўропе павялічваецца колькасць бяздомных

“Жыллё застаецца для многіх еўрапейцаў мэтай, якую цяжка дасягнуць і ўтрымаць”, - звяртаюць увагу аўтары Дасье на тэму заканадаўчага аналізу рэалізацыі на еўрапейскім кантыненце права на жыллё.

Аналіз падрыхтавала італьянская Caritas і прымеркавала яго да 31-й гадавіны падзення Берлінскай сцяны і 70-годдзя Дэкларацыі Шумана.

“Мы правялі, магчыма, крыху рызыкоўную паралель, якая, аднак, адлюстроўвае падзенне адной сцяны і адсутнасць дамашніх сцен, якія маглі б вярнуць людзям годнасць”, - патлумачыў Паоло Бэчэгата, віцэ-старшыня каталіцкай дабрачыннай арганізацыі, у інтэрв’ю Vatican News.

“Больш за 23 млн сем’яў, каля 10,4% насельніцтва Еўрасаюза, траціць звыш 40% заробку на ўтрыманне ўласнага жылля і амаль 9 млн сем’яў жывуць у нездавальняючых умовах”

, - сцвярджаецца ў Дасье.

З яго вынікае, што ў Еўропе налічваецца 700 тыс. бяздомных; за дзесяць гадоў гэтая лічба павялічылася на 70%. У Італіі больш за 1,8 млн сем’яў знаходзяцца ва ўмовах абсалютнай беднасці. Неабходнасць арэндаваць жыллё толькі пагаршае сітуацыю. У краіне 51 тыс. бяздомных, умовы якіх пагоршыліся яшчэ больш у сувязі з пандэміяй каронавіруса.

Сёння дзяржаўнае жыллё Італіі складае 4% нацыянальнага жыллёвага фонду і такім чынам ахоплівае мінімальную долю насельніцтва – пятую частку рынку арэнднага жылля. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у Еўропе.

“4 млн маладых людзей ва ўзросце ад 25 да 39 гадоў усё яшчэ жывуць у бацькоўскіх дамах; 4 млн замежных работнікаў арэндуюць жыллё”

, - адзначаюць аналітыкі італьянскай Caritas.

У рамках еўрапейскага заканадаўства права на жыллё ўваходзіць у выключную кампетэнцыю кожнай асобна ўзятай дзяржавы. “Па гэтай прычыне сістэма дзяржаўнай жыллёвай палітыкі аказваецца неаднароднай, а ўзровень даступнасці жылля – нераўнамерны. Тым не менш, у Еўропе назапашаны багаты інавацыйны вопыт, з якога можна пачарпнуць карысныя кірункі працы, каб спрыяць лепшаму выкананню фундаментальнага права на годнае жыллё”, - падсумавалі аўтары дакумента.
 

10 лістапада 2020, 10:50
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031