Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Preludio e fuga n. 24 in si minore
Расклад Падкасты
Прадстаўнікі карэнных народаў Амазоніі. Ілюстрацыйнае фота Прадстаўнікі карэнных народаў Амазоніі. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: абараніць правы карэнных народаў

Аднавіць справядлівасць для карэнных народаў, якія найбольш пацярпелі ад пандэміі COVID-19, - заклікаў Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

24 верасня 2020 г. арцыбіскуп Іван Юркавіч узяў слова падчас дэбатаў аб сітуацыі карэнных народаў, якія прайшлі ў рамках 45-й сесіі Рады па правах чалавека.

“У многіх частках свету правы чалавека і фундаментальныя свабоды карэнных народаў надалей парушаюцца, у тым ліку праз неналежны доступ да сістэмы правасуддзя і адукацыі, абяздоленасці, выкліканай войнамі і прыроднымі катаклізмамі, беспадстаўнымі арыштамі лідараў аўтахтонных народаў і парушэннем іх права на тэрытарыяльнае самавызначэнне”, - падкрэсліў ватыканскі дыпламат.

Апостальская Сталіца занепакоена “непрапарцыянальным уздзеяннем” пандэміі каронавіруса на карэнныя народы. Гэтыя людзі складаюць каля 6% насельніцтва планеты і маюць самы высокі ўзровень беднасці, што робіць іх асабліва неабароненымі перад абліччам надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыі.

“Адсутнасць доступу да медыцынскай дапамогі, умацаванне харчовай і воднай небяспекі па прычыне абмежавання свабоды перамяшчэння, абвастраюць наступствы пандэміі для карэнных народаў”, - дадаў прадстаўнік Святога Пасаду. Ён заўважыў, што большая частка гэтых людзей, асабліва жанчыны, задзейнічаны ў “нефармальнай эканоміцы” – сектары, якія найбольш пацярпеў падчас пандэміі.

Арцыбіскуп Юркавіч нагадаў, што карэнныя народы ахоўваюць каля 80% біяразнастайнасці планеты, робячы значны ўнёсак у абарону глабальнай экалогіі. Для іх “зямля, гэта не тавар, а Божы дар, сакральная прастора з якой трэба ўзаемадзейнічаць” і пра якую трэба клапаціцца. Таму трэба абараняць карэнныя народы ад “экспрапрыяцыі іх тэрыторый і ад эканамічнай эксплуатацыі праз больш моцнае нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства”.

Прадстаўнік Святога Пасаду зазначыў, што карэнныя народы – гэта не проста адна з шматлікіх меншасцяў. Яны павінны быць неадкладна “уключаны ва ўсе палітычныя працэсы, якія іх закранаюць непасрэдным чынам”, паколькі падчас пандэміі COVID-19, гэтыя супольнасць часта ігнаравалі і нават забывалі пра іх.

Апостальская Сталіца заклікае “развіваць новыя лады жыцця”, “новыя формы міжнароднай, рэгіянальнай і мясцовай палітыкі, якія будуць па-сапраўднаму ўключаць карэнныя народы і паважаць іх тоеснасць і культуру” дзеля “сапраўднага і цэласнага чалавечага развіцця”, - падкрэсліў арцыбіскуп Іван Юркавіч.
 

26 верасня 2020, 13:03
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031