Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад у АБСЕ: карупцыя – пагроза для міру і бяспекі

Святы Пасад выступіў з рашучым асуджэннем карупцыі на заключным пасяджэнні 28-га Эканоміка-экалагічнага форума АБСЕ, які 9-11 верасня 2020 г. прайшоў у Празе.

Ватыканскую дэлегацыю на сустрэчы ўзначаліў арцыбіскуп Чарльз Дэніэл Бэлва, Апостальскі нунцый у Чэшскай Рэспубліцы. Ён заўважыў, што “карупцыя – гэта пагроза для міру і бяспекі”.

Дыпламат выказаў асаблівую заклапочанасць тым фактам, што “вялізарныя сродкі, вылучаныя на барацьбу з пандэміяй COVID-19, ужо прыцягнулі крымінальную дзейнасць”. У сувязі ў гэтым існуе рызыка таго, што людзі, якія найбольш патрабуюць фінансавай падтрымкі, застануцца без неабходнай дапамогі, - сказаў ён.

“Мы павінны быць сумленнымі і прызнаць, што карупцыя, у той ці іншай меры, прысутнічае ў кожнай з краін-членаў АБСЕ”, бо толькі прызнаючы існаванне гэтай заганы мы будзем у стане змагацца з ёй”, - дадаў арцыбіскуп Бэлва.

Іерарх заклікаў знайсці “інавацыйныя рашэнні” у актуальным кантэксце пандэміі, якія не будуць выклікаць рознагалоссяў, не стануць палітызаванымі ці частковымі, а будуць накіраваны на пошук агульнага дабра і інтэгральнае развіццё ўсіх. У гэтым кантэксце арцыбіскуп нагадаў пра motu proprio Францішка, выдадзенае 1 чэрвеня 2020 г. і накіраванае на прафілактыку карупцыі ў ватыканскіх структурах. Гэты дакумент Папы адлюстроўвае яго заклапочанасць праблемай карупцыі, - дадаў ён. Калі дзяржаўныя служачыя незаконна прысвойваюць грамадскія рэсурсы, гэта адбіваецца на ўсёй супольнасці, якой яны служаць, - падкрэсліў ватыканскі дыпламат.

Арцыбіскуп Бэлва сказаў, што адсутнасць празрыстасці і адказнасці ў кіраванні грамадскімі рэсурсамі ставіць пад пытанне трывалы эканамічны рост і бяспеку або нават цалкам робіць іх нікчэмнымі.

Апостальская Сталіца заклікае змагацца з карупцыяй у тым ліку праз культуру, адукацыю, выхаванне, актыўны ўдзел грамадзянскай супольнасці, таму што “законы – неабходныя, але толькі іх недастаткова”. Трэба з адвагай абуджаць сумленні, каб перайшлі ад “распаўсюджанага раўнадушша да ўсведамлення сур’ёзнасці гэтых феноменаў, з якімі трэба змагацца”, - падкрэсліў прадстаўнік ватыканскай дыпламатыі на форуме АБСЕ.
 

11 верасня 2020, 11:46
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930