Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
San Filippo Neri
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак працягвае дапамагаць краінам, пацярпелым ад COVID-19

Канферэнцыя Біскупаў Эквадора паведаміла, што Францішак перадаў два апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, што стала жэстам блізкасці і выразам жадання дапамагчы ў супрацьстаянні пандэміі.

Пасол краіны пры Апостальскай Сталіцы Хасэ Луіс Альварэс Паласіа паведаміў, што прылады ўжо пакінулі Ватыкан і прыбудуць у краіну ў бліжэйшыя дні.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, колькасць станоўчых выпадкаў COVID-19 у паўднёваамерыканскай краіне перавышае 47 тыс. Памерлых амаль 4 тыс. Ад каронавіруса найбольш пацярпелі пяць правінцый: Гуаяс, Манабі, Пічынча, Лос-Рыас і Эль-Ора.

Эквадор – гэта чарговая краіна, у якую была накіравана папская дапамога для барацьбы з пошасцю. Раней спецыялізаванае абсталяванне паступіла ў бальніцы італьянскага Лечэ, румынскага Сучава і іспанскага Мадрыда.

Францішак таксама ахвяраваў дзесяць апаратаў ШВЛ для Сірыі і тры для шпіталя св. Юзафа ў Іерусаліме. Дыягнастычнае абсталяванне было накіравана ў бальніцы Газы і Бэтлеема. У красавіку шпіталь у Бергама, італьянскім горадзе, найбольш пацярпелым ад пандэміі, атрымаў 60 тыс. еўра, а дамы для пажылых людзей у Умбрыі – розныя сантэхнічныя матэрыялы.

У пачатку красавіка Пантыфік таксама падтрымаў стварэнне адмысловага атыкрызіснага фонду для барацьбы з пандэміяй і зрабіў у яго першы ўзнос – 750 тыс. долараў ЗША. Дапамога ўжо прыйшла ў Чад – адну з самых бедных краін свету, – дзе пандэмія прывяла жыхароў да крайняй галечы; у дыяцэзію Дзілі ва Усходнім Тыморы і на Мадагаскар – там, між іншым, дапамаглі бедным і шматдзетным сем’ям аплаціць навучанне дзяцей.
 

20 чэрвеня 2020, 13:41
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031