Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
22112014_145944_ParlamentoEuropeu.jpg

COVID-19: епіскапаты Еўропы заклікалі ЕС прыняць план аднаўлення

Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці заклікала да хуткага пагаднення паміж дзяржавамі-членамі і Еўрапарламентам па плане аднаўлення эканомікі пасля пандэміі.

На думку Камітэта па сацыяльных пытаннях COMECE, гэты грандыёзны план стане “відавочным знакам таго, што ЕС і яго дзяржавы-ўдзельніцы вярнуліся да салідарнасці”, паклаўшы ў аснову справядлівасць.

План, прадстаўлены 27 мая 2020 г. старшынёй Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Лаен, прадугледжвае выдзяленне 750 мільярдаў еўра на эканамічную рэканструкцыю краін ЕС: 500 мільярдаў у выглядзе беззваротных субсідый і 250 мільярдаў – пазык з нізкімі працэнтамі. У той жа час яна дадала, што Еўрасаюз павінен рухацца ў напрамку “зялёнай, лічбавай і антыкрызіснай будучыні”.

Старшыня Камітэта COMECE, біскуп Антуан Эруар з Францыі адзначыў, што “цяперашні крызіс можа стаць магчымасцю для ЕС зрабіць важны крок”, дэманструючы салідарнасць, дапамагчы Еўропе ўстаць на ногі праз экалагічны і сацыяльны падыход.

Згодна з заявай Камісіі COMECE, фонд эканамічнага аднаўлення, прапанаваны Еўракамісіяй, не толькі забяспечыць фінансавыя рэсурсы для тых, хто мае патрэбу, але і дапаможа шматлікім грамадзянам, якія былі расчараваны эгацэнтрычнымі дзеяннямі некаторых краін у пачатку пандэміі. У той час не хапала салідарнасці і ўзаемадапамогі, што выяўлялася, у прыватнасці, у закрыцці меж.

Хоць пандэмічны крызіс падкрэсліў недахопы ЕС, прапанаваны план уяўляе сабой “ясную перспектыву Еўропы адзінства”. Акрамя таго, гэта супадае з заклікам Папы ад 12 красавіка 2020 г., каб Еўрапейская Супольнасць дала новыя доказы салідарнасці, спасылаючыся на інавацыйныя рашэнні.

Камісія Біскупскіх Канферэнцый заклікала еўрапейскія ўлады і дзяржавы-члены весці дыскусію аб плане аднаўлення эканомікі ў ключы агульнага дабра і згодна з духам салідарнасці.

30 мая 2020, 13:15
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930