Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: ежа – гэта сродак для жыцця, а не прадукт камерцыі

“Штогадовае святкаванне Сусветнага дня харчавання прымушае нас пачуць просьбу тых нашых братоў і сясцёр, якія пакутуюць ад голаду і недаядання”, - так пачынаецца пасланне Папы да Гендырэктара ФАО.

Францішак заўважыў, што сёння “ежа перастае быць сродкам для існавання і ператвараецца ў канал асабістага знішчэння”: 820 мільёнаў людзей у свеце пакутуюць ад голаду, а амаль 700 мільёнаў іншых – гэта ахвяры няправільных дыетычных звычак. Па прычыне няправільнага харчавання ў людзей развіваюцца паталогіі: дыябет, сардэчна-сасудзістыя захворванні, анарэксія і булімія.

Гэта ўсё, падкрэсліў Пантыфік, “патрабуе змен у нашым спосабе жыцця і дзеянняў, дзе харчаванне ўяўляе сабой важны адпраўны пункт”. На яго думку, неабходна выпрацоўваць “лад жыцця, натхнёны падзякай за атрыманыя дары” і падтрымліваць умеранасць, устрыманне, самакантроль і салідарнасць. Патрэбна “больш простае і цвярозае жыццё” і клопат пра тых, хто вакол нас.

Пантыфік звярнуў увагу на галоўную ролю сям’і ў пашырэнні здаровага ладу жыцця. Менавіта ў ёй можна навучыцца атрымліваць асалоду ад пладоў зямлі, не злоўжываючы імі.

Барацьба з голадам і недаяданнем не скончыцца да таго часу, пакуль пераважае логіка рынку, а прыбытак здабываецца любой цаной, у выніку чаго ежа застаецца камерцыйным прадуктам, які падлягае фінансавым спекуляцыям і мала ўлічвае культурнае, сацыяльнае і па-сапраўднаму сімвалічнае значэнне, - падкрэсліў Францішак у пасланні да кіраўніка Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных нацый.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 кастрычніка 2019, 11:48
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031