Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
2018.12.04 cardinale ravasi 2018.12.04 cardinale ravasi 

Сербскі міністр паскардзіўся ў Папскую раду па культуры

Каталіцкія біскупы Албаніі выклікалі незадаволенасць у кіраўнічых колах Сербіі тым, што цэлебравалі св. Імшу на руінах праваслаўнай царквы ў мястэчку Нова Брдо, што на ўсходзе Косава.

Літургія адбылася некалькі дзён таму і не засталася без увагі сербскіх уладаў. Міністр культуры Сербіі Владан Вукаславлевіч скіраваў пасланне кардыналу Джанфранка Равазі, старшыні Папскай рады па культуры і Папскай камісіі па сакральнай археалогіі, у якім выказаў непрымальную пазіцыю адносна паводзін каталіцкага духавенства Албаніі.

Па інфармацыі Міністэрства замежных спраў Сербіі, адмысловы ліст быў уручаны ватыканскаму іерарху падчас візіту сербскага палітыка ў Апостальскую нунцыятуру ў Белградзе.

Міністр культуры Сербіі звярнуўся да кардынала Равазі з просьбай выступіць з ініцыятывай на карысць таго, каб “албанскае каталіцкае духавенства на тэрыторыі самаабвешчанай (і не прызнанай нашымі дзвюма дзяржавамі) “Дзяржавы Косава” не выклікала падобным чынам і без неабходнасці напружанне і не апаганьвала веру, а таксама культурныя і гістарычныя помнікі сербскага народа, чые паходжанне, канчатковая мэта і традыцыя шырока задакументаваныя ў міжнароднай прафесійнай літаратуры”.

Акрамя таго, Владан Вукаславлевіч нагадаў, што Сербія і Святы Пасад развіваюць станоўчае супрацоўніцтва, і выказаў пажаданне, каб змест паслання быў пераказаны адказным за замежную палітыку ў Рымскай курыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 жніўня 2019, 13:41
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031