![Кардынал Сако з мэрам Кіркука. Ілюстрацыйнае фота Кардынал Сако з мэрам Кіркука. Ілюстрацыйнае фота](https://media.vaticannews.va/media/content/dam-archive/vaticannews/agenzie/images/afp/2019/01/02/15/iraq-religion-christianity-chaldean-1546438129900.jpg/_jcr_content/renditions/cq5dam.thumbnail.cropped.750.422.jpeg)
У Іраку станоўча ўспрынялі навіну пра візіт Пантыфіка
Патрыярх Халдэйскай Царквы пракаментаваў абяцанне Францішка, прыехаць у краіну. Падрабязнасці, у тым ліку і дата, пакуль невядомыя. Папа прызнаўся толькі, што гэта адбудзецца ў 2020 г.
Паводле іерарха, рашэнне Святога Айца ўспрымаецца як выраз удзячнасці за змены, якія адбыліся ў гэтай краіне. Сапраўды, сітуацыя нармалізуецца, у Багдадзе жыццё ўжо цалкам нармальная, стала больш бяспечна, палепшылася становішча хрысціян, - распавёў іракскі кардынал. На яго думку, прысутнасць Папы будзе мець вялікае значэнне для развіцця краіны пасля вайны, у тым ліку і духоўнага. Францішак дапаможа людзям ажыць духам.
“Візіт Пантыфіка стане адкрыццём для новага мыслення і культуры. Мы бачылі гэта падчас яго іншых Апостальскіх падарожжаў: у Іарданію, Абу-Дабі, Егіпет і Марока. У мусульманскага свету няма іншага выбару, акрамя як адкрываць сябе для плюралізму і паважаць правы ўсіх людзей, іх свабоду. Я думаю, што гэта паведамленне будзе добра прынята ўсімі”, - заявіў кардынал Сако.