Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад адстойвае каштоўнасць хатняй жаночай працы

Сваім выжываннем чалавецтва абавязана клопату, які праяўляецца ў мацярынстве, і да яго трэба ставіцца з адпаведнай павагай, звярнуў увагу прадстаўнік Святога Пасаду у ААН.

Пра важнасць прызнання вялікай каштоўнасці неаплачвальнай жаночай працы і клопату жанчыны аб дабрабыце сям’і арцыбіскуп Бернардзіта Ауса казаў на тэматычнай канферэнцыі, скліканай у Нью-Ёрку.

Іерарх выказаў занепакоенасць скажоным ідэйным зместам шэрагу дакументаў ААН на тэму несправядлівага размеркавання абавязкаў паміж мужчынам і жанчынай, у якіх неабходнасць прызнання ўнёску хатняй жаночай працы ў дабрабыт грамадства і ў рост эканомікі, а таксама памяншэння нагрузкі на жанчын апраўдваецца ідэяй хатняй працы як “ярма, з якога жанчыны павінны быць вызвалены, наколькі гэта магчыма”.

Ватыканскі дыпламат аспрэчыў разуменне неаплачвальнай жаночай працы як “ношы”, а не як “каштоўнасці”.

Па-першае, ён, хоць і пацвердзіў важнасць справядлівага размеркавання хатніх абавязкаў і патрэбу ў сацыяльных паслугах і водпусках для маці, бацькі або абодвух бацькоў, запрасіў, аднак, задумацца, ці такая прыярытэтнасць прафесійнай працы адносна хатняй вынікае з глыбіннага жадання жанчыны або гэта саперніцтва недасканалага, перабольшана мужчынскага светапогляду, у якім праца ўспрымаецца як самая вялікая каштоўнасць.

Па-другое, на думку ватыканскага дыпламата, размовы пра пераразмеркаванне абавязкаў паміж мужчынам і жанчынай не маюць на ўвазе, што гэты працэс можа мець негатыўныя наступствы для тых, каму патрэбны клопат. “Я не ўпэўнены, што гэта справядліва ў дачыненні да генія жанчыны, да яе здольнасці клапаціцца пра іншых. Мамы і таты ў цэлым праяўляюць клопат па-рознаму. Яны не з’яўляюцца ўзаемазамяняльнымі часткамі”, - заўважыў іерарх.

Па-трэцяе, нараканні грамадскасці на тое, што мужчыны пераклалі на жаночыя плечы хатнія абавязкі, каб мець магчымасці для кар’ернага росту, і выкарыстанне ідэі пераразмеркавання абавязкаў для ўзнаўлення парушанай справядлівасці вядзе, на думку прадстаўніка Святога Пасаду, да таго, што “жыццё ператвараецца ў барацьбу за ўладу паміж мужчынамі і жанчынамі, нездаровую ні для сям’і, ні для грамадства, ні для жанчын, ні для мужчын”.

Якой бы складанай ні выглядала гэтая праблема, заключыў іерарх, яна патрабуе прызнання аб’ектыўнай каштоўнасці працы жанчын па доглядзе за домам і сям’ёй, і калі жанчына свядома адказвае на гэтае пакліканне, яна павінна атрымліваць з боку грамадства неабходную падтрымку і дапамогу. “Грамадства не можа клеймаваць або наказваць ніводную жанчыну, якая хоча выкарыстоўваць свой час такім чынам”, - заявіў ватыканскі дыпламат.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 сакавіка 2019, 13:32
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930