Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа з Полымем Міру Папа з Полымем Міру 

Полымя Міру з Хірасімы ў Ватыкане

Сярод груп, якія прысутнічалі 20 сакавіка 2019 г. на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, былі прадстаўнікі “Каравана Зямлі”, ініцыятывы, створанай у 2015 г. з мэтай садзейнічання міру і ліквідацыі ядзернай зброі.

Францішку было прадстаўлена Полымя Міру, запаленага ад гарачага попелу пасля ядзернай бамбардзіроўкі Хірасімы, што бесперапынна гарыць з 6 жніўня 1945 г.

Малітва за мір і справядлівасць, каб разам будаваць будучыню без ядзернай зброі – такая інтэнцыя візіту ў Ватыкан прадстаўнікоў ініцыятывы. Кожны год малітва і мерапрыемствы ў рамках “Каравана Зямлі” стымулююць тысячы людзей па ўсім свеце працаваць на карысць лепшай будучыні для ўсіх.

У жніўні 1945 г. Тацуо Ямамота прыехаў у Хірасіму, каб знайсці рэшткі свайго загінулага падчас бамбардзіроўкі сваяка. Гэта не ўдалося, але ў памяць ён вырашыў запаліць лампаду ад вуглёў, якія засталіся на папялішчы. Пасля вяртання дадому Ямамота працягнуў падтрымліваць полымя, якое з гадамі стала сімвалам ваенных падзей.

Самалёт ВПС ЗША 6 жніўня 1945 г. скінуў на японскі горад Хірасіма атамную бомбу. Праз тры дні тое ж адбылося і з Нагасакі. Агульная колькасць загінулых склала ад 90 тыс. да 166 тыс. чалавек у Хірасіме і ад 60 тыс. да 80 тыс. – у Нагасакі.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 сакавіка 2019, 13:50
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930