Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa da Requiem, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Папа падчас сустрэчы з лідэрам Мальты Папа падчас сустрэчы з лідэрам Мальты 

Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Мальты

21 сакавіка 2019 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Мальты Мары-Луізу Калейра Прэка. Палітык сустрэлася таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Падчас сардэчных перамоў былі адзначаны канструктыўныя адносіны, якія звязваюць Святы Пасад і Рэспубліку Мальта, а таксама супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай на карысць чалавечага прагрэсу, сацыяльнага, культурнага і духоўнага развіцця насельніцтва, асабліва моладзі, у святле свецкага ўкладу, які каталіцызм прапанаваў краіне.

Таксама былі абмеркаваны пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, з асаблівым акцэнтам на еўраінтэграцыйныя перспектывы і сітуацыю ў Міжземнамор’і: гаворка ішла пра міграцыю, развіццё супрацоўніцтва і міжрэлігійныя зносіны.

Каталіцызм – дамінуючая і дзяржаўная рэлігія ў краіне. Католікі тут складаюць 98% насельніцтва – каля 400 тыс. чалавек. На востраве – дзве касцёльныя тэрытарыяльныя струкутры: архідыяцэзія-мітраполія Мальты і суфраганная дыяцэзія Гоца. У краіне каля тысячы святароў і ста парафій.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 сакавіка 2019, 13:05
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031