Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН пра правы ахвяр гандлю людзьмі

12 сакавіка 2019 г. у Нью-Ёрку Пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый узяў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным барацьбе з гандлем людзьмі і сучасным рабствам.

Арцыбіскуп Ауса спаслаўся на сёлетнюю сесію ААН-аўскай Камісіі па становішчы жанчын і нагадаў што ў Мэтах развіцця да 2030 г. міжнародная супольнасць узяла на сябе абавязацельства, што ўсе мужчыны і жанчыны, у прыватнасці з бедных і ўразлівых слаёў насельніцтва, будуць мець роўныя правы на эканамічныя рэсурсы, на доступ да асноўных паслуг, на ўласнасць. Патрэбна забеспячэнне доступу да адукацыі, да працоўных месцаў, да медыцынскага абслугоўвання, да сістэмы правасуддзя. Без гарантавання сацыяльнай абароны паспяховая барацьба з сучасным рабствам не будзе рэалізавана.

Іерарх нагадаў, што два месяцы таму Святы Пасад апублікаваў душпастырскія парады для ўсяго Касцёла па барацьбе з гандлем людзьмі. Там падкрэсліваецца, між іншым, што трэба пачаць з вырашэння практычных праблем ахвяр: пагасіць даўгі, гарантаваць бяспечнае жыллё, даць магчымасць атрымаць новыя навыкі, знайсці і захаваць годную працу, атрымаць псіхалагічную дапамогу. Калі пацярпелыя аддаюць перавагу заставацца ў краіне прызначэння, яны павінны мець доступ да якаснай адукацыі і праграм, накіраваных на іх сацыяльную і прафесійную інтэграцыю.

Але самае галоўнае, падкрэсліў прадстаўнік Святога Пасаду, каб ахвяры гандлю людзьмі заўсёды адчувалі павагу да сябе і мелі магчымасць рухацца наперад.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 сакавіка 2019, 11:19
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930