![Папа падчас аўдыенцыі для Прэзідэнта Ірака Папа падчас аўдыенцыі для Прэзідэнта Ірака](https://media.vaticannews.va/media/content/dam-archive/vaticannews/agenzie/images/srv/2018/11/24/2018-11-24-presidente-repubblica-iraq/2018-11-24-presidente-repubblica-iraq-1543050429096.JPG/_jcr_content/renditions/cq5dam.thumbnail.cropped.750.422.jpeg)
Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Ірака
Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітык правёў размову з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.
Падчас шчырых перамоў адзначаліся добрыя двухбаковыя адносіны і станоўчае развіццё палітычнай сітуацыі ў Іраку, падкрэслівалася важнасць сумесных намаганняў, якія прыкладаюцца пры дапамозе міжнароднай супольнасці на карысць прымірэння і нацыянальнага адзінства.
Звярталася ўвага на старадаўнюю прысутнасць у Іраку хрысціян, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай мясцовага грамадства і робяць значны ўклад у адбудову яго жыцця, а таксама на важнасць стварэння ўмоў для вяртання людзей, якія былі вымушаны пакінуць свае родныя землі. Зазначалася, што ім павінна быць гарантавана бяспека і месца ў будучыні Ірака.
Бакі абмеркавалі канфлікты і цяжкія гуманітарныя крызісы ў рэгіёне, падкрэсліваючы неабходнасць дыялога паміж рознымі этнічнымі і рэлігійнымі кампанентамі дзеля аднаўлення даверу і мірнага суіснавання.